Звесці два берагі Беларусі: грант на даследванні

У межах праграмы па падтрымцы сацыяльнага і палітычнага аналізу фундацыя Pontis і Цэнтр Астрагорскага абвяшчаюць конкурс на правядзенне даследванняў у галіне знешняй палітыкі, бяспекі і адукацыі. Максімальны памер гранту – 3.000 еўра.

Асноўная мэта конкурсу – стымуляваць дыялог паміж беларускімі аналітыкамі, экспертамі, журналістамі і прадстаўнікамі  грамадзянскай супольнасці. Конкурс накіраваны на павелічэнне магчымасцей і патэнцыялу гэтых групаў паспрыяць працэсу распрацоўкі публічнай палітыкі праз стымуляванне дыскусіі па выбраных тэмах ў Беларусі і за мяжой.

Тэматыка даследаванняў

Даследванні павінны датычыцца адной з наступных галін:

  • знешняя палітыка Беларусі;
  • палітыка бяспекі Беларусі;
  • адукацыя ў Беларусі;

Вынікі-чаканні:

  • даследаванне, якое ўключае кароткае рэзюмэ і рэкамендацыі для публічнай палітыкі (6000 – 8000 словаў) на ангельскай, беларускай або рускай мовах;
  • рэзюмэ і палітычныя рэкамендацыі на ангельскай мове (максімум 1000 словаў);
  • прынамсі два прэзентацыйныя мерапрыемствы па адвакацыі ў Беларусі, якія прадстаўляюць вынікі даследавання.

Запланаваныя мерапрыемствы:

  • трэнінг для абраных удзельнікаў і арганізацый у Браціславе і Мінску з фокусам на публічнай палітыцы, advocacy і камунікацыі;
  • прэзентацыя прагрэсу па працы над даследаваннямі на сустрэчах у Мінску;
  • ментарства з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў;
  • кансультацыі па advocacy і працы са СМІ.

Патрабаванні да кандыдатаў

Заяўкі на конкурс могуць падаваць беларускія навукоўцы, даследчыя групы, экспертныя групы, аналітычныя цэнтры, а таксама некамерцыйныя і няўрадавыя арганізацыі з Беларусі. Асабліва вітаюцца заяўкі ад аналітыкаў і ўстановаў за межамі Мінска, маладых навукоўцаў і ўніверсітэтаў.

Адной з галоўных папярэдніх умоў з’яўляецца здольнасць распрацаваць эфектыўную метадалогію, доступ  да экспертаў у вобласці даследвання, тэхнічны патэнцыял і веды ў абранай сферы, здольнасць апрацоўваць і аналізаваць першасныя дадзеныя.

Абраныя кандыдаты ці прадстаўнікі адпаведных арганізацый павінны мець магчымасць актыўна ўдзельнічаць у навучальных і карпаратыўных мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца на ангельскай мове.

Як падацца

Кандыдаты павінны прадставіць праект на ангельскай (пажадана), беларускай або рускай мове, які ўключае наступныя дакументы:

  • суправаджальны ліст;
  • праектная прапанова і метадалогія (максімум 1500 словаў);
  • бюджэт праекту (максімум 3000 еўра);
  • вынікі-чаканні і планы па іх распаўсюджванні, уключна з арганізацыяй як мінімум двух advocacy-мерапрыемстваў);
  • CV усіх экспертаў, якія будуць браць удзел у праекце.

Прапановы і суправаджальныя дакументы неабходна даслаць на е-мэйл minsk@ostrogorski.org не пазней за 23 лютага 2016 года.

Прапановы, што будуць прадстаўленыя пазней за вызначаны тэрмін або не будуць адпавядаць крытэрам адбору, не разглядаюцца. Арганізатары пакідаюць за сабой права не падтрымаць ніводнай з прапановаў, калі яны не адпавядаюць крытэру якасці.

Адабраныя кандыдаты будуць праінфармаваныя не пазней за 5 сакавіка 2016 года. Даследванні, якія фінансуюцца ў межах гэтага конкурсу, павінны быць завершаныя і адпраўленыя не пазней за 15 траўня 2016 года (дата залежыць ад канчатковай дамовы). Па любых пытаннях пішыце, калі ласка, на е-адрас Minsk@ostrogorski.org.

Паводле by.odb-office.eu