З’ехаць у Пекін, каб змяніць ход гісторыі

Універсітэт Цынхуа запрашае студэнтаў з усяго свету пазмагацца за стыпендыю Schwarzman Scholars на вучобу ў магістратуры, а таксама на знаёмства з культурай краіны.

Замежнікам прапануецца паступіць на гадавую праграму “Глабалістыка” са спецыялізацыяй на эканоміцы/бізнэсе, палітыцы ці міжнародных дачыненнях. Мэта праграмы – выхаваць моцных лідараў, якія зменяць развіццё гісторыі.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анлайн-заяўка;
  • транскрыпт акадэмічных поспехаў;
  • рэкамендацыйныя лісты (ў электронным выглядзе);
  • відэа працягласцю да 1 хвіліны, дзе кандыдат прадставіць сябе (вельмі рэкамендавана, але не абавязкова);
  • тры эсэ: Personal Statement, Leadership Essay, Current Affairs Essay;
  • CV.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на пералёт у Пекін і дадому, навучанне, прыжыванне і харчаванне, падручнікі і набыццё ноўтбука/смартфона, а таксама вандроўкі па Кітаі. Апроч гэтага, стыпендыяты атрымаюць больш за 3000 еўра наяўнымі.

Дэдлайн – 31 траўня 2017 года.

Падрабязнасці можна адшукаць тут і тут.