Навучанне ў адзін клік мышы
- 21.08.2015
- Цікавосткі
Бадай, адна з найвыдатнейшых магчымасцей, што прапануе зараз інтэрнэт, – гэта анлайн-адукацыя, ці, як яе прынята афіцыйна называць у свеце, МООС (Massive Online Open Course).
Даведацца пра апошнія дасягненні ў малекулярнай палеанталогіі, пазнаёміцца з тэорыямі ўзнікнення космасу, убачыць рарытэтныя здымкі сям’і Раманавых – тэматыка курсаў, што прапаноўваюць сёння вядучыя адукацыйныя платформы, не проста разнастайная, яна касмічна глабальная.
Сёння мы прапануем вашай увазе агляд пяці асветніцкіх інтэрнэт-платформ, пасля знаёмства з якімі вы зразумееце: вучыцца не толькі карысна, але і сапраўды цікава.
Інтэрнэт-часопіс пра фундаментальную навуку. Лекцыі чытаюць сапраўдныя вучоныя (у тым ліку нават нобелеўскія лаурэаты!). Чытаюць захапляльна, вобразна і, што называецца, з душой: ніколі яшчэ фізіка (хімія/астраномія/біялогія/падставіць свой варянт) не была настолькі зразумелай.
Адна з наважнейшых рубрык пляцоўкі – “Кнігі”, дзе публікуюцца тэматычныя падборкі апошніх выданняў.
А каму падасца, што і гэтага мала, то аўтары з радасцю прапануюць англамоўны дадатак: Serious Science, дзе пра свае дасягненні і вынаходніцтвы расказваюць вучоныя з усяго свету.
Асветніцкі праект прысвечаны гуманітарным навукам. Па словах галоўнага рэдактара Філіпа Дзядко, каб дачакацца змен (як глабальных, так і ў зусім сціплых маштабах), трэба ў першую чаргу мяняць свядомасць. Вядома, праз адукацыю.
На сайце можна знайсці курсы самых разнастайных накірункаў: мастацтва, гісторыя, літаратура, антрапалогія, архітэктура. Кожны курс разлічаны прыблізна на 5-7 дзён і складаецца з невялікіх відэаэпізодаў, а таксама дадатковых матэрыялаў. Матэрыялы (часцяком унікальныя) клапатліва падбіраюцца да кожнай тэмы.
Калі вы па нейкіх прычынах не можаце вальяжна кінуць у размове“А ў мяне за плячыма сем гадоў музычнай школы”, то Muzium створаны адмыслова для вас. Менавіта на гэтым рэсурсе вы знойдзеце рупліва сабраныя гісторыі з жыцця Моцарта, Баха, Вівальдзі, Гендэля ды іншых сусветна вядомых музыкаў. Акрамя таго, кантэнт дапоўняць мастацкія фільмы пра кампазітараў, відэазапісы з канцэртаў і тэматычныя трэклісты.
Па задуме стваральнікаў, Т&П развіваюць эканоміку ведаў: акумулююць вакол сябе творчых і таленавітых людей, якім ёсць чым падзяліцца з астатнімі. Штодзень тут публікуюцца карысныя лекцыі і курсы самых розных накірункаў, ад бізнэсу да мастацтва. Адукацыйныя відэа рыхтуюць такія “тытаны”, як, напрыклад, Брытанская вышэйшая школа дызайну ці Маскоўскі музей сучаснага мастацтва. Ёсць платныя і бясплатныя курсы.
Пэўны сінонім інстаграма. Ці лепш сказаць: інстаграм мінулых стагоддзяў. Інтэрнэт-часопіс з усіх магчымых і немагчымых крыніц збірае ілюстраваныя гісторыі. Крыніцы інфармацыі самыя розныя, аднак правераныя: фотаздымкі з музеяў, публікацыі са старых газет, дамашнія архівы. Перад вачыма чытача на блакітным экране ўраз прабяжыць задакументаванае жыццё ад 1820-ых гадоў да пачатку 2000-ых.
Даведацца пра іншыя анлайн-курсы можна на нашым сайце ў раздзеле “Праграмы”.