Навучанне ў старой добрай Англіі


greatbritain

Adukacyja.info дазналася, як лёгка студэнту атрымаць брытанскую візу, чаму такая жорсткая сістэма адзнакаў у англійскіх ВНУ і колькі фунтаў каштуе праезд у двухпавярховым аўтобусе. На нашым сайце блог пра ўражанні і слушныя парады беларускай дзяўчыны з востраву UK!

Вуаля! Здарылася! Мы едзем, едзем, едзем у далёкую краіну!

.Візу маю, пашпарт і валізка пры мне, парасон браць, а можа лепш і два: надта шмат казалі пра гэтае капрызлівае англійскае надвор’е. І гумовыя боты з даждавіком – ўсё мне на выспе спатрэбіцца! Што яшчэ, што яшчэ…ммм. Аўсянка, сэр! Ды не, яе там напэўна таксама шмат! 

І дзе чарга на гэтыя Брыціш Эйрляйнз? Так, і галоўнае не забывай усміхацца. Ой, а як па-ангельску лепш гучыць: Хэллоў, я да вас на навучанне! Ммм, неее.. трэба так – Хэллоу, сэр! Мэта візіту? А, ну дык гарбаты вашай пасмакаваць, ну і там яшчэ павывучаць стратэгіі развіцця міжкультурна-кампетэнтных узаемадзеянняў у пабе. Вось, калі ласка, глядзіце, вядома, мой ліст аб прыёме на вучобу.”

У чытача ўжо з’явілася ўражанне, што гэта нататкі вар’яткі. Не зусім, гэта – думкі ў маёй галаве. Калі разумееш, што вось рэальны апагей спраўджвання тваёй мары адбываецца ў гэты самы момант, то цяжка схаваць эмоцыі і быць сур’ёзным гэтакім “какосам з непрабіваемай скарлупой”. Я, наадварот, выглядала як “мякенькі задаволены персічак”.

university

Прадмова,

якая павінна быць адразу пасля загалоўку, але будзе тут.

Такім чынам, давайце паведамлю пра свой доўгі, і адначасова насычаны шлях. Калі я дазналася аб выніках адбору на праграму ESSYB (European Scholarship Scheme for Young Belarusians – пра яе вы ўжо чыталі артыкулы на нашым сайце), то я нават і не думала, што апынуся ў Злучаным Каралеўстве. У маім спісе было другое Каралеўства – Дацкае, таксама Фінляндыя і Швейцарыя. Англія мне здавалася недасягальная і далёкай. Часткова таму што атрымаць выдатную стыпендыю на навучанне там – з роду фантастыкі. Максімум, на што можна разлічваць, – гэта частковае пакрыццё навучання без грошаў на месяцовыя выдаткі. Па-другое, я ведала, што працэс атрымання візы не з лёгкіх, і яшчэ – гэта недарэчна дарагая краіна! Але вялікі дзякуй маім бацькам, якія ўсялілі ўпэўненасць ува мне і дапамаглі паверыць, што мы – беларусы не з нясмелага дзясятка. Да і іншыя мае краіны неяк самі па сабе павыпадалі са спісу – павылазілі нейкія нюансы па кожнай праграме, якія таксамі далі мне зразумець, што мне не да швейцарскага шакаладу ды гарачых фінскіх хлопцаў. І дзякуй вялікі арганізатарам ESSYB, якія дазволілі змяніць першапачатковы спіс універсітэтаў.

IMG_7238

Падача дакументаў і ліставанне з Нэйлам Фордам з прыемнай камісіі

Як правіла, падача дакументаў ва ўніверсітэты Вялікабрытаніі праходзіць анлайн, і дасылаць дакументы поштай не трэба (гэта выдатна – не трэба марнаваць грошы на паштовую перасылку, таму што яны, грошы, спатрэбяцца нам пазней).

Што патрабуюць сэры і мадамы? Наступнае:

Матывацыйнае эсэ – чаму абавязкова вам трэба да нас? Чаму мы павінны выбраць менавіта вас, а не Хьін Хіа з Кітая чы Неслыхан Юмукоўлу з Турцыі. Ну вы зразумелі, ды і напісанне матывацыі – гэта асобная тэма, якая заслугоўвае асабістага артыкулу на Adukacyja.info.

Сертыфікат IELTSён і толькі ён радзімы. Тым, хто з’яўляецца верным прыхільнікам і рыхтуецца да TOEFL – што называецца, сорры. Нават калі універсітэты і згаджаюцца прыняць гэты сертыфікат, то строгая амбасада Вялікабрытаніі патрабуе нішто іншае, як IELTS. Зразумела, вядома, маюць права, таму што ён ацэньвае “сапраўды правільную англійскую мову” (proper English), як кажа мая настаўніца Лорал. Таму, не марнуйце час! Здача экзамену IELTS – гэта карысны досвед і іспыт для знаўцаў lingua franca.

Дзьве акадэмічныя рэкамендацыія дагэтуль была студэнткай факультэта замежных моў, таму рэкамендацыі атрымала адразу на англійскай, напісаныя ў вольнай форме. Аднак, можа атрымацца і так, што ўніверсітэт захоча, каб ваш рэферы запоўніў форму толькі іхняга ўніверсітэту. Ў гэтым выпадку, трэба папярэдзіць вашых выкладчыкаў, каб чакалі, калі ім дашлюць на і-мэйл асаблівыя формы. Магчыма, ў вас яшчэ з верасня ляжаць ў файліку ненаглядныя рэкамендацыі, то прымацуйце іх да анлайн заяўкі з іншымі дакументамі ў фармаце pdf. Універсітэт можа згадзіцца і на такое, і не турбаваць беларускіх выкладчыкаў лішні раз.

Мне здаецца, што ў прыемнай камісіі англійскіх ВНУ заўсёды сядзіць нейкі загадкавы Нэйл Форд (як гэта была ў мяне) і адказвае на ўсялякія разумныя і не вельмі пытанні і прапановы такіх, як я, каторыя прагнуць да іх на вучобу. Адказвае цярпліва і зразумела, а голоўнае – шыбка, нібы я адзіная яго суразмоўца па перапісцы. Яшчэ ён заўсёды напрыканцы пісьма дадае: “Не саромейцеся задаваць больш пытанняў, як што не зразумела”. І хочацца іх задаваць, і задаваць, і задаваць….

Ньюкасл універ

Таму супакойваемся і чытаем далей!

Яшчэ пакет дакументаў складаецца з дыплома і выпіскі з адзнакамі і іх перакладам. Я гэта рабіла загадзя ў звычайнай перакладчыцкай агенцтцыі. Мой дыплом таксама меў апастыль (ён сведчыць аб законнасці дакумента аб адукацыі і ставіцца ў Міністэрстве Адукацыі ў Мінску). Жыхарам абласных гарадоў (мой выпадак) дапамогуць ў тым самым перакладчыцкім бюро, а дакладней – за пэўную суму арганізуюць увесь сэрвіс і вам не спатрэбіцца ездзіць у Мінск. Таму што хутчэй за ўсё вы не толькі будучы студэнт замежнай ВНУ, а і адказны чалавек, якому трэба хадзіць на працу і падумаць, як найлепш напісаць матывацыю.

На момант падачы дакументаў брытанцы ўжо жадаюць ведаць, што вы плацежаздольныя, таму абавязкова падумайце, як гэта даказаць: ці выпіскай з уласнага рахунку ў банку, ці нейкім спонсарскім лістом.

library

Я больш чым упэўнена, што адказ на любое вашае пытанне ўжо ёсць на сайце універсітэта ў раздзеле FAQ. Там жа, на сайце, глядзіце і ўдакладняйце ваш спіс дакументаў. Універсітэты могуць заманьваць студэнтаў і бясплатным айпадам на час навучання і іншымі цікавымі рэчамі. Аднак, выбірайце тую навучальную ўстанову, якая адказвае менавіта вашым патрабаванням.

Чаму я апынулася ва ўніверсітэце Ньюкасла, чым ён мяне скарыў – чытайце ў наступным выпуску!

Дадатковыя пытанні і, магчыма, кансультацыі па мэйле halinamazan@gmail.com і ў твітары @GalinaMazan.