Нямецкамоўная магістратура ў Вугоршчыне: досвед Багдана Бурдыкі

  • Час чытання: 5 хвілін

Сённяшні госць інтэрв’ю – Багдан Бурдыка, выпускнік нямецкамоýнага універсытэта імя Андрашы у Будапешце. Вучыýся  на магістарскай праграме “Міжнародная эканоміка і бізнес” па стыпендыі Вышаградскага фонду. У вольны час любіць займацца хайкінгам, катацца на ровары і маляваць тушшу.

Размаўляла Юлія Гідлеўская.

Дзе ты вучыýся ý Беларусі?

Вучыýся ў БДУ на эканамічным факультэце, па спецыяльнасці эканоміка. 

Як апынуýся ý Вугоршчыне?

Мне хацелася паспрабаваць зрабіць магістратуру за мяжой. Паколькі я вывучаý нямецкую мову, планаваý, што гэта будзе Германія. Нейкім чынам праз пошук у сеціве даведаýся пра Андрашы, пра тое, што ёсць нямецкамоýны ýніверсітэт не ý Германіі, і падаýся сюды. Асноýным матывам стала стыпендыя для Вышаградскіх краін. Я ведаý пра стыпендыю ДААД, але шукаý таксама іншыя магчымасці, так бы мовіць, для дыверсіфікацыі рызыкаý☺

Што ты ведаý пра Вугоршчыну да пераезда на вучобу?

Насамрэч амаль нічога я не ведаý. Базавыя факты пра Будапешт, Дунай і гэтак далей. Я не ведаý, чаго я чакаю.

Чым вучоба ý Андрашы адрозніваецца ад вучобы ý БДУ?

Усім. Андрашы – вельмі маленькі універсытэт, усяго 250 студэнтаý. Гэта на 50 чалавек больш, чым мой паток ý БДУ. Гэта ýжо вялікае адрозненне, калі ты ведаешь ýсіх студэнтаý і ýсіх прафесароý асабіста. Універсытэцкае жыццё тут больш актыýнае. 

Пасля вучобы ý БДУ ты адчуваý сябе падрыхтаваным да вучобы на магістратуры? На замежнай мове, у іншай краіне?

Думаю, што так. Першы семестр было складана, паколькі да гэтага у мене не было досведу вучобы на замежнай мове і гэта, вядома, дадатковы стрэс. І яшчэ, тое, як тут прынята здаваць іспыты,  вельмі адрозніваецца: могуць прызначыць некалькі іспытаў у адзін дзень, а потым у наступны дзень таксама, і такім чынам, за адзін тыдзень можа быць 5-6 іспытаý.  Заўважу таксама, што ў БДУ была якасная падрыхтоýка, і я не адчуваý недахопу фундаментальных ведаý.

Што было самым цяжкім для цябе ý Вугоршчыне?

Самая вялікая цяжкасць была ý тым, каб разумець венгерскую мову ў штодзённым ужытку. Перш чым прызвычаіўся, адчуваў сябе з-за гэтага турыстам. Таксама былі пэўныя цяжкасці з побытам, у асноўным з-за таго, што мая ангельская не была на такім добрым узроýні як нямецкая. Але я не адчуваý сябе самотным – зараз ёсць скайп і розныя сродкі для сувязі.

Ці змяніліся твае хоббі ý Вугоршчыне?

Напэýна змяніліся. Да пераезду я граý у Мінску ý гурце, займаýся музыкай. Таксама на ровары катаўся. Адным словам, праводзіý час даволі актыýна. Але ý Вугоршчыне стаý яшчэ актыýней праводзіць. Пачаý займацца хайкінгам, тут вельмі спрыяльны для гэтага ландшафт. 

Табе хапала тваёй стыпендыі?

Стыпендыі хапала, каб жыць з мінімальнымі патрэбамі, і мяне таксама падтрымлівалі з дому. На другім годзе навучання я пачаў працаваць на палову стаўкі. І гэтага стала хапаць на тое, каб жыць ужо ў камфорце.

Чаму вырашыý застацца тут?

Мэты як такой не было. Але калі скончыý універсытэт, падумаý, што Будапешт –  такое класнае месца і што я яшчэ далёка не ýсё пабачыý☺ Зараз я працую ý Nokia, займаюся payroll, вылічэннем заробкаў, падаткаабкладання, сацыяльнага страхавання і ýсім, што з гэтым звязана.