…
Вось я прыехала ў горад, нетыповы для Нямеччыны, бо ён непадобны да іншых нямецкіх гарадоў, таму яго і люблю. Перада мной стаіць валізка з 9 гадамі жыцця ў Мінску, якую мне трэба хутка распакаваць. Я яшчэ не з’ела дзёнэр (ведаю, многія здзіўлены), але паспела выпіць willkommensbier («прывітальнае піўко»), не ўпэўненая, што такое слова ёсць у нямецкай мове, але ўсё роўна. Напісаць мне хочацца пра іншае, пра вельмі дзіўнае пачуццё, якое ў мяне з’явілася ў самалёце.
У вас калі-небудзь было адчуванне, што вы нічому не належыце? Паўтары гадзіны ўсведамлення таго, што ты ні там, ні там. Ну скажам дзесьці ў жыццёвай бязважкасці. Я ўжо не ў Мінску і яшчэ не ў Берліне. З мінскімі справамі скончана, з берлінскімі яшчэ не распачата. Свая кватэра ў Мінску як быццам ужо не свая, а ў Берліне яшчэ ніколі парогу таго дома не пераступала. І дзіўнае такое пачуццё, хочацца назваць яго пачуццём жыццёва-ўнутрана-знешняга замяшальніцтва з прымешкай меланхоліі, страху, суму і радасці.
Абяцала блог – вось і першы запіс. На большае мяне сёння не хопіць.