Сёння нядзеля, і я сіджу ва ўніверы. Дзіўна. Гэты неабавязковы семінар я абрала сама дабраахвотна і вельмі гэтаму цешуся. Справа ідзе пра прыватныя калекцыі мастацтва, яго продажах і пакупках, сусветных прыватных галерэях і corporate art collections. Я как усім гэтым людзі зарабляюць сабе на хлеб, масла, самалёты і сеткі гатэляў. І хачу адзначыць, божухна, дзе я жыла ўвесь гэты час, у якім свеце?
Наш выкладчык прыляцеў учора з Лондана, а ўвогуле ў яго свая галэрэя ў Нью-Ёрку і ён прадае мастацкія творы за шалёныя грошы шалёна багатым людзям для іх сусветна вядомых прыватных галерэй.
У адной з прыватных галерэй Sammlung Hoffmann мне ўчора ўдалася пабываць (хаця ўладальніца калекцыі больш любіць называць гэта ні галерэяй, ні выставай, бо знаходзіцца яно ў шматпавярховым доме, дзе на самым версе яна жыве). На першых паверхах жылыя пакоі перароблены ў прастору для выстаў, але чым вышэй, тым больш па-хатняму. Мы змаглі патрапіць у вялікую камінную, дзе (я магу сабе ўявіць) гаспадыня п’е гарбату ў каміна халоднымі восеньскімі вечарамі побач з дзесяцітысячадаляравымі працамі маладых сучасных мастакоў. Якія вісяць у яе проста так. Проста так у яе ёсць грошы купляць і працы дзядзькі Ўорхала. І яны ў яе проста ёсць. Часам яна пазычае музеям тыя мастацкія творы, якія яна набыла разам са сваім пакойным мужам. Але для сучаснага art market яна хутчэй выключэнне. Таму што астатнія, набыўшы дарагую карціну, працягваюць на ёй зарабляць…
Як гэта адбываецца, нам распавядаюць на семінары. І пра коштаўтварэнне. І пра тое, што з гэтага ўсяго мае сам мастак. І пра тое, навошта крупным арганізацыям тыпу Deutsche Bank, UBS, Davidoff, BMW уласныя карпаратыўныя калекцыі, і што яны з імі робяць. І як гэта працуе ў крызісныя часы.
Карацей кажучы, мастацтва прадаецца, ды яшчэ як!
На здымку: Sammlung Hoffmann, напісаныя на сценцы злева словы – таксама твор мастацтва, зроблены па замове фраў Хоффман, каб злёгку пераўтварыць знешні выгляд дома.
Ars longa, vita brevis!
Пераклад на беларускую: Ганка Барадзіна