Open Educational Resources
- 22.03.2015
- Анлайн-курсы
OER расшыфроўваецца як Open Educational Resources ці, па-беларуску, Адкрытыя Адукацыйныя Рэсурсы. OER — гэта дакументы і медыяматэрыялы для навучання ды выкладання, якія маюць адкрытую ліцэнзію, г.зн. якімі можна бяплатна карыстацца і распаўсюджваць.
На сайце OER можна знайсці ня толькі МААКі, але і адукацыйныя гульні, літаратуру, канспекты, аўдыёлекцыі і шмат іншага. Сайт з’яўляецца агрэгатарам матэрыялаў, што значыць, што ён не публікуе уласных матэрыялаў і не з’яўляецца МААК-плятформай, але збірае ў адным месцы матэрыялы ад іншых выдаўцоў. Усё на ангельскай мове.
Глядзіце таксама: