Падборка аду-магчымасцяў з прэзентацыі EU&U ў Віцебску

  • Час чытання: 3 хвілін
  • 09.05.2018
  • Блог

Існуе памылковае меркаванне, што разлічваць на вучобу за мяжой можна толькі калі ты сверхчалавек альбо маеш поўныя кішэні, а лепей тое і іншае разам. Але дзяўчаты з Young European Ambassadors Belarus на асабістым досведзе даведаліся, што ўсё значна прасцей, і зараз натхняюць сваім прыкладам маладых і зацікаўленых.

У красавіку каманда наведала Віцебск (а да гэтага і шэраг другіх рэгіянальных гарадоў), дзе спікеркі распавядалі пра адукацыйныя магчымасці ў краінах ЕС, а студэнтка Паліна Верабей сабрала найбольш цікавыя з іх у карысную падборку:

Крыніца: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10216008988959889&set=rpd.1303346980&type=3&theater

 

  • ERASMUS+

Адна з найбольш вядомых праграм прапаноўвае два накірункі: вучоба па абмене і кароткатэрміновыя праекты. Даведацца пра першае можна непасрэдна ў аддзеле міжнароднага супрацоўніцтва свайго ўніверсітэту ці на сайце офіса Erasmus+ у Беларусі. Пажадана, каб прэтэндэнт меў сярэдні бал вышэй за 8 і рэзюмэ ў агульнапрынятым еўрапейскім фармаце Europass.

Што датычыцца кароткатэрміновых паездак, гэта можа быць семінар, канферэнцыя ці job scheduling (абмен прафесійным досведам паміж студэнтамі і вопытнымі супрацоўнікамі абранага напрамку). Для магістраў прапанавана праграма Joint Mater Degree, падрабязнасці шукай на афіцыйным сайце Erasmus+ і на сайце рэсурснага цэнтра SALTO-YOUTH.

 

Праграма, скіраваная на пашырэнне прафесійных кантактаў, прадуглежвае візіты ад сямі дзён ці месячныя стажыроўкі. Выдаткі пакрываюцца, але для павышэння шанцаў лепей самастойна знайсці кампанію для працаўладкавання і падаваць заяўку ня менш чым за тры месяцы.

 

Буйнейшая моладзевая арганізацыя аб’ядноўвае 125 краін свету і прапануе безліч валанцёрскіх магчымасцей для людзей, зацікаўленых у тым, каб прынесці пользу грамадству.  Механізм просты: стварыць акаунт, знайсці адпаведную праграму, сабраць валізку. Крыху больш намаганняў трэба прыкласці, каб атрымаць стажыроўку ў крупнай карпарацыі. Увага: пісьменнае CV і самапрэзентацыя падчас размовы з патэнцыйным працадаўцам уплываюць нават болей, чым тэматычная універсітэцкая адукацыя.

Сачы за прапановамі, сразвівайся, і ўсё абавязкова атрымаецца!

Створана супольна з Віцебскім рэгіянальным медыя-цэнтрам.