Пасляслоўе АДУкірмаша: як знайсці працу мары?

  • 28.07.2016
  • Блог
  • Здымкі Аляксея Зайца

Рэха АДУкірмаша чуваць і сёння, а ўсё таму, што такой канцэнтрацыяй карысных парад нельга не падзяліцца з усімі. На гэты раз артыкул прысвечаны тым, хто яшчэ не вызначыўся з працай, а таксама тым, хто ў актыўным пошуку свайго месца ў прафесіі. З досведу энэргічных і неабыякавых HR-спецыялістак – Тані Пуцяцінай, Веры Паклонскай і Ганны Кузьмянковай – мы дзелімся з вамі самымі важнымі рэчамі і лепшымі рэсурсамі, каб знайсці і атрымаць працу мары было цалкай рэальнай з’явай.

13701126_301899046828363_9123448220030832699_o

Кім быць?

Амаль кожнага гэтае пытанне заганяе ў лабірынты, дзе пераплятаюцца розныя прафесіі, меркаванні сяброў і бацькоў, асабістыя схільнасці і, канешне, існуючыя ўмовы ў грамадстве. Знайсці выйсце можна наступным чынам:

  • скласці CV менавіта пра сябе і для сябе, каб убачыць, якімі навыкамі вы валодаеце на дадзены момант;
  • зрабіць кар’ераграму, а дакладней сцэнар прафесійнага развіцця. Гэта добры інструмент для вызначэння асабістых мэтаў і каштоўнасцей, улік якіх дазволіць зразумець, што трэба рабіць, каб патрапіць на працу мары;
  • прайсці тэст на профарыентацыю, але мець на ўвазе, што крок, два і нават тры можна зрабіць убок, бо самае галоўнае – гэта вашыя перавагі;
  • знайсці ментара – чалавека, які натхняе, у якога можа навучыцца розным рэчам, у тым ліку і жыццёвым. Але памятайце, што асабістыя перавагі – самае важнае;
  • паглядзець, куды развіваецца свет;
  • зазірнуць у атлас будучых прафесій;
  • нарэшце паспрабаваць тое, што падабаецца, праз прагляды цікавых лекцый і выкананне невялікіх заданняў па тэмах (www.coursera.org, theoryandpractice.ru , www.futurelearn.com);
  • перыядычна чытаць добрых HR-спецыялістаў, каб заўсёды ісці ў нагу з часам,  напрыклад www.facebook.com/alena.vladimirskaya.

13738076_301899043495030_7827044693201565653_o

А далей што? 

Далей наступая, не менш складаная частка – знайсці гэтую працу мары. Нашыя эксперткі прапануюць такі варыянт пошуку:

  • скласці добрае рэзюмэ. У сеціве шмат розных парадаў, але самыя карысныя на погляд нашых удзельніц тут;
  • адаптаваць яго пад кожную вакансію, на якую адгукаешся;
  • стварыць старонку на www.linkedin.com – сацыяльная сетка для стварэння дзелавых кантактаў;
  • падрыхтавацца да кожнага інтэрв’ю:

– даведацца як мага больш пра кампанію, у якую кіруеце;

– прыдумаць 20 пытанняў, якія вам могуць задаць;

– прыдумаць 5 сваіх пытанняў для рэкрутэра: чаму адкрылася гэта пазіцыя, якія вашы спадзяванні наконт паспяховага кандыдата і г.д.

  • разумець, што не толькі вы выбіраеце, але і вас выбіраюць!

А пакуль працягваеце шукаць сябе ці чакаць адказаў ад працадаўцаў, можна паспрабаваць заняцца фрылансам:

Ну што, насустрач да працы мары? І да новых сустрэч, сябры!