Adu.place — гэта медыя пра адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі і кантэнт для самаразвіцця.

Праект існуе з пачатку 2000-х, калі ён называўся «Адукацыя.інфо». У 2023 годзе адбыўся рэбрэндынг, і з новай назвай і абноўленай камандай медыя працягнула рабіць тую ж справу — расказваць пра адукацыйныя магчымасці і дапамагаць беларускай моладзі да іх рыхтавацца.

Мы ўпэўнены, што ў наш час кожны і кожная можа атрымаць сучасныя веды і досвед, развіць якія заўгодна скілы і вывучыць любую мову. Праграмаў і магчымасцяў для гэтага існуе незлічоная колькасць, але часам бывае цяжка знайсці штосьці менавіта пад сябе.

Мы хочам, каб маладыя беларусы і беларускі карысталіся гэтымі магчымасцямі, развіваліся, вандравалі, знаёміліся з крутымі людзьмі з усяго свету — і стваралі кам’юніці, дзяліліся досведам і парадамі з іншымі беларусамі і беларускамі.

Наша мэта — дапамагчы вам знайсці магчымасці пад сябе, падрыхтаваць ідэальную заяўку, пракачаць веды і скілы і паглядзець на свет навокал, каб потым разам зрабіць Беларусь лепей.

Калі вы жадаеце нам дапамагчы, напішыце нам у Telegram-бота ці на пошту adukacyja@gmail.com.

Выкарыстанне матэрыялаў

Для нас важна, каб інфармацыя пра адукацыйныя магчымасці ды кантэнт для самаразвіцця былі ў вольным доступе. Таму вы можаце выкарыстоўваць нашы матэрыялы паводле правілаў ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 4.0 Int. Калі ласка, не забывайце пазначаць спасылку на крыніцу.