Праграма Фулбрайт для беларускіх навукоўцаў


Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ.

Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў  Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў  Беларусі. Асаблівая перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарскай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым вопытам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты вопыт павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовыя прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

  • быць грамадзянамі Беларусі
  • мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук
  • добра валодаць англійскай мовай
  • мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Галіны даследванняў:

  • Сельская гаспадарка
  • Амерыканістыка
  • Біялогія
  • Бізнес-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Інжынірынг
  • Экалогія
  • Кіназнаўства
  • Гісторыя
  • Інфармацыйныя навукі
  • Журналістыка
  • Юрыспрудэнцыя
  • Бібліятэказнаўства
  • Матэматыка
  • Медыцына і ахова здароўя
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Горадабудаўніцтва

Фінансаванне праграмы:

  • Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплачвае:
  • міжнародны пералёт
  • штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі
  • набыццё навуковай літаратуры
  • дапамогу на ўладкаванне на новым месцы
  • штомесячнаую выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы
  • Медыцынскае страхаванне

Падрабязная інфармацыя пра падачу заявак і штогадовыя дэдлайны на старонцы.