Прыгоды беларускі ў Расіі: Баба Яга супраць, ці беларуская літаратура ў кантэксце сяброўства


скачанные файлы

Быць беларусам за мяжой – гэта найдзвычай цікавы стан, нешта на мяжы паміж Вікіпедыяй, тлумачальным слоўнікам этнографа і адвакатам. Кожная твая размова з чалавекам – гэта невялічкая лекцыя пра асаблівасці жыцця і культуры, сваеасаблівае місіянерства ў сучасным веку ўсім даступных ведаў.

Але нядаўна нешта змянілася: Беларусь і беларуская літаратура зрабілі тое, чым некалі стаў для чалавецтва выхад ў адкрыты космас, ці высадка на Месяц. Беларуская літаратура, ўвасобленая ў постаці Святланы Алексіевіч, узышла на трыумфальны подыум шведскай акадэміі, каб быць адзначанай Нобелеўскай прэміяй. Цяпер Беларусь гэта не толькі “дыктатура-трактар-бульба”, цяпер Беларусь – гэта кропка на мапе, дзе жыве слова – этнаграфічна-жывое, кранальнае і неабмежаванае межамі альбо мовамі.

Я не фанат беларускай літаратуры дваццатага стагоддзя, я не магу назваць любімым перыяд палітычных войнаў пачатку гэтага стагоддзя, для мяне літраратура і палітыка павінны адлюстроўваць адно адное, а не быць інструментам для вырашэння палітычных звадак, якія пачаліся, не паспела састыць пад нагамі лаўрэаткі сцэна багатай залі.

Пачалося ўсё, вядома, са старэйшага суседа, які з вялікага шчырага сэрца ўключыў беларускую лаўрэатку ў спіс “рускамоўных, а значыцца, рускіх аўтараў”. Зразумела, што нават той просты факт, што гэты глыбокі філасофска-літаратурны аналіз быў надрукаваны ў бескаштоўнай газеце метрапалітэну са спасылкамі на вядомага скандаліста і невядомага літраратуразнаўцу, не супакоіў мае нацыяналістычныя пратэсты. Як кажуць мае англамоўныя суседзі: I was extremely pissed off, што дакладна на беларускую перакладаецца небеларускай лексікай з жорсткім эмацыйным пасылам.

1545870_721423634658236_5757775637441649719_n

Больш стрыманыя акадэмічныя колы называюць Алексіевіч “русафобнай”, але тут жа шчыра прызнаюць, што справа дэфініцый – гэта сугуба палітычнае пытанне і гаворка тут больш не пра літаратуру, а пра палітыку.

Вось так і атрымліваецца: з палітыкі ўсё пачалося і ёю ж і скончылася. Каму ад гэтага горш, а каму лепш – пакажа час, а жыццё цягнецца далей, толькі цяпер да свайго ідэнтытэту я смела магу дадаць, што мая зямлячка – першы з 1953 года Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, які піша не проста прыгожа, але і пра рэальныя падзеі.