Прыгоды беларускі ў Расіі: страта працы, вяртанне з вясною
- 30.03.2016
- Блог
- Уладзя Лагун
Зіма ў Пецярбургу шэрая і бясконцая, нібы дурманная – дзень за днём ты пражываеш яе, спадзеючыся, што яна вось-вось скончыцца. І ўжо калі надзея амаль страчана, з-за шэрых аблокаў пачынае выглядваць кволае, несуразнае, як нованароджанае кураня, сонца.
Грэць яно, вядома, не грэе, але мякка казыча голую шыю і пасівелую за доўгія месяцы рагавіцу вачэй. Вочы ярчэюць, вастрэе зрок, і свет перастае быць бясконцым шэрагам аднолькавасцей. Больш не самотна, больш не сумна, больш не халодна, нават калі тэмпературны рэжым асабліва не змяніўся і халодныя вятры з Фінскага заліву цягнуць за сабой ільдзіны, наварожваючы вяртанне зімы. Усё дарэмна, свет ў паветры захапіў уладу і людзей, вясна асцярожна, але ўпэўнена заваёўвае тэрыторыі. І можна без рефэрэндумаў дазнацца, каму належыць зямля ўжо зараз.
Але тут я, мабыць, павінна спыніцца і павініцца за свой такі доўгі адгул – за апошні месяц назбіралася столькі ўсяго, што за раз і не распавядзеш, але можна паспрабаваць хоць хуценька прабегчыся па асноўных навінах сакавіка.
Пачалося ўсё з непрыемнага эпізоду страты працы, а скончылася не менш напрыемным эпізодам правалу інтрэв’ю. Але прысмак ў гэтых навінаў розны. І хоць праца зараз вельмі важны і “індывідуумафарміруючы” элемент, пра яе распавядаць я не буду: што было, тое зышло, а распавяду лепей пра тое, як праходзіў кароткі адукацыйны курс па гсіторыі Халоднай вайны з фінамі і працэс паступлення ў магістратуру Еўрапейскага Каледжу.
Як кажуць, чакайце ў наступным выпуску…