Прыгоды не ў Расіі: ці далёка да Таліна?

  • Час чытання: 3 хвілін
  • 10.03.2017
  • Блог
  • Уладзя Лагун

Вучоба ў магістратуры – гэта не толькі пакуты над дысертацыяй, але і рэдкія выходныя з магчымасцю паехаць куды-небудзь. Уладзя Лагун нечакана спакавала заплечнік і паехала даследаваць колішнюю паўночную сталіцу Усходняй Еўропы – Талін.

***

У дадатак да гістарычнай і турыстычнай прывабнасці, Талін вельмі прыемны горад для жыцця і навучання. Студэнты могуць атрымаць пэўную колькасць стыпендый, а аспіранты – навучацца бескаштоўна. Канешне, Талін толькі другі па адукацыйнай важнасці горад Эстоніі і далёка не першы ў міжнародных рэйтынгах, але ён здаецца перпектыўным напрамкам для дызайнераў рознага густу і для тых, хто хоча паспрабаваць нешта мадэрновае і незвычайнае.

Па-першае, трэба падзякаваць напаўзабытай групе маёй маладосці за такую цудоўную фразу – “ці далёка да Таліна?”. Яна намёртва ўрасла ў маё ўспрыманне горада-сталіцы Эстоніі.

Па-другое, ужо памянуць добрым словам Чырвоную Армію і нацыянальную гордасць Расійскай Федерацыі за дадатковыя выходныя ў лютым. І ўжо калі ўсе донары майго нечаканага візіту ў Сярэднявечча памянуты добрым словам, можна перайсці да прадмету – гораду цудоўнай атмасферы, жорсткіх паўночных вятроў і вядомага лікёру.

Заснаваны ў далёкім 13-м стагоддзі, горад стаіць на перакрыжаванні сухапутных і марскіх магістралей і з’яўляецца буйным эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам Эстоніі. У ім знаходзяцца звыклыя для сталіцы амбасады, вялікі порт, адміністрацыя і амаль ўсе міністэрствы. Цікава, што міністэрства адукацыі – выключэнне і знаходзіцца ў Турку – другім па памеры горадзе Эстоніі. Талін вылучаецца сваёй мініяцюрнасцю: самым высотным тут (як і ў 13 стагоддзі, між іншым) з’яўляецца царква Св. Улафа.

Зараз, канешне, вакол цэнтру цягнуцца да неба навастроі са шкла і бетону, але старому гораду наканавана мясцовымі ўладамі заставацца непарушаным. Непарушанасць адбіваецца ў вітражных вакенцах і на заледзянелых мурах старога замку. Ён лічыцца не толькі адным з самых прыгожых замкаў Еўропы, але ж і адным з лідараў захавання. Увесь Стары горад (ці Vana Tallinn па-мясцоваму), выглядае так, нібы яго пабудавалі толькі ўчора, пры тым, што рэканструкцыя і работы па падтрыманні знешняга выгляду праводзяцца так філігранна, што нідзе не бачна “навадзелу” і перакошаных, наспех вымалеваных фрэсак.

Тут, безумоўна, немалую ролю грае той факт, што Эстонія сапраўды мае магчамасці і немала зарабляе для падтрымкі сваёй галоўнай гістарычнай каштоўнасці. Гэта прыемная, па мерках Скандынавіі, нават танная краіна, з аграменным патэнцыялам ў турызме, які яна, без шкоднай ў гэтым выпадку баязлівасці, старанна развівае. Былыя прамысловыя раёны порту ператвараюцца ў модныя тусовачныя месцы, а рэстараны і магазінчыкі ў старым горадзе прапануюць турыстам (і мясцовым жыхарам, якія любяць стары горад не менш за візітоўцаў) усе магчымыя развагі.

Тут і тэлевежа з навінкамі робататэхнікі, і рэстаран, у якім гатуюць па рэцэптах і тэхналогіях 14 стагоддзя і дзе дагэтуль няма электрычнасці, і кафейня- kohvik дзевятнаццатага стагоддзя і цудоўныя хіпстэрска-вегетарыянскія мястэчкі па апошняй модзе. Талін – месца маленькае (горад пры жаданні можна грунтоўна даследаваць за дзень), але багатае на ўсіх узроўнях і дзіўна гарманічнае. У старых стогадовых маёнтках на гары стаіць Акадэмія Навук, а былыя гарадскія сцены абдымаюць жылыя дамы – старае і новая гарманічна суіснуе, грэючы сэрца і радуючы вока.

І падчас пападаюцца зусім нечаканыя сюрпрызы: