Startup Visa і моладзь у руля: чым запомніцца Клайпеда

  • Час чытання: 5 хвілін
  • 09.01.2018
  • Блог

Клайпеда – трэці па велічыні Літоўскі горад. У 2017 годзе ён змагаўся за званне «Еўрапейскай Моладзевай Сталіцы 2020». Ганна Арановiч адправілася ў Клайпеду, каб высветліць, чым гэты горад адметны сярод іншых гарадоў Усходняй Еўропы.

Першае, што адразу кідаецца ў вочы, – гэта натхняльная атмасфера. Здавалася б, самая незаўважная рэч, але!

У якую пару года вы ні прыехалі б у Клайпеду, у горадзе заўсёды натхняльная атмасфера! Клайпеда лічыцца самым старым горадам Літвы. Заснаваны нямецкімі рыцарамі-крыжакамі, ён адрозніваецца ад іншых літоўскіх гарадоў багаццем нямецкай і скандынаўскай архітэктуры.

Мясцовыя жыхары ў Клайпедзе вельмі ветлівыя. У святочныя дні мала каго можна знайсці дома – амаль увесь горад збіраецца на ўрачыстае асвятленне ёлкі пад Новы год і ўсё тым жа складам рушыць на традыцыйнае «Свята мора» ў сярэдзіне лета.

Фэшн

Сказаць, што ў Клайпедзе шмат дызайнерскага адзення, – нібыта не сказаць нічога. Як у сэрцы горада, так і ў завадскіх раёнах можна сустрэць мноства дызайнерскіх буцікаў, напоўненых разнастайнымі ўборамі, аксэсуарамі і атмасферай камфорту. Многія мясцовыя дызайнеры выстаўляюць свае брэнды на сусветны рынак. Тым не менш, галоўны офіс пакідаюць дома, матывуючы гэта тым, што Клайпеда – калыска натхнення і матывацыі.

Прадпрымальніцтва – моладзь у руля

Калі ў вас будзе вольная хвілінка, зазірніце хаця б у адзін з такіх буцікаў. Маладыя прадпрымальнікі запальваюць сваім агнём кожнага, хто ступіць на парог іх фешэнэбельнага атэлье ці маленькай майстэрні, дзе ўручную вырабляюць ювелірныя ўпрыгожванні.

Так, напрыклад, у цэнтры горада размешчана мініяцюрная майстэрня Jūratė Čėsnaitė. Калі вам пашчасціць туды трапіць, вы знойдзеце ў ёй ​ мініяцюрную элегантную лэдзі, якая, быццам у казцы, рукамі вырабляе дзясяткі керамічных ювелірных упрыгожванняў. Мне пашчасціла пабываць у яе перад Калядамі, з-за чаго прыбраная навагоднімі ўпрыгожваннямі майстэрня выглядала яшчэ больш казачнай.

Многія завадскія будынкі Клайпеды набываюць новае жыццё – іх арандуюць вынаходлівыя маладыя прадпрымальнікі за досыць малыя сумы. Адзін з такіх старых будынкаў, які набыў новае жыццё, – Клайпедскі навукова-тэхнічны парк (KSTP).

Калі вы вырашыце адкрыць стартап

Урад Літоўскай Рэспублікі досыць шчодра падтрымлівае замежныя тэхнічныя праекты, якія прыходзяць у краіну. З 2017 года дзейнічае Startup Visa, праводзіцца мноства акселерацыйных праграм.

Я пагутарыла з некаторымі рэзідэнтамі Клайпедскага навукова-тэхнічны парку. Некаторыя з іх паходзяць з-за мяжы. Як аказалася, часам для кампаній добрым абгрунтаваннем для пераезду з’язляецца “партовасць” гораду, дзе можна працаваць над праектам і карыстацца бюджэтнымі грашыма на арэнду, атрымліваць ментарскую падтрымку экспертаў.

У вольны час

Чым запомнілася ў Клайпедзе больш за ўсё, дык гэта рэдкім музычным інструментам – карыльёнам, на якім іграюць з дапамогай клавіятуры. Калі вам пашчасціць пачуць гук карыльёна – дзень сапраўды не пройдзе дарма!

Думаю, вам абавязкова варта заехаць у Клайпеду хаця б на пару дзён, каб зірнуць на Стары горад, наведаць толькі што адрэстаўраваны Марскі Музей, выпіць піва ў легендарнай бровары Švyturys – і вы захочаце там застацца!