Стажыроўка ў Еўракамісіі
- 11.06.2016
- Бельгія
Кожны год Еўрапейская камісія прапануе стажыроўку ў Брусэлі (Бельгія).
Стажыроўка дае магчымасць атрымаць практычны досвед і новыя веды пра Еўразвяз, еўраінстытуты, знешнюю еўрапейскую палітыку і ўзяць удзел у штодзённай працы Еўракамісіі.
Патрабаванні да кандыдатаў з любой краіны свету:
- скончаная вышэйшая адукацыя / бакалаўр (мінімум тры гады навучання);
- валоданне ангельскай, французкай альбо нямецкай мовай (узровень С1/С2).
У абавязкі стажораў уваходзіць:
- удзел і арганізацыя сустрэчаў, паседжанняў працоўных групаў, форумаў, публічных слуханняў;
- даследчая праца і падрыхтоўка дакументацыі, справаздачаў, кансультацыі, адказы на афіцыйныя запыты;
- удзел у праектах.
Падаць заяўку на ўдзел у стажыроўцы можна наўпрост па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі стажыровак будуць атрымліваць штомесяцовы грант у памеры 1 120 еўра. Таксама ім кампенсуюцца выдаткі на падарожжа ў Бельгію. Пры неабходнасці арганізатары забяспечваюць медыцынскую страхоўку.
Падрабязнасці тут.
Глядзіце таксама: