Study Tours to Poland


Study Tours to Poland (STP) – гэта праграма адукацыйных візітаў у Польшчу для студэнтаў і спецыялістаў з краін Усходняй Еўропы. Яна паўстала ў 2004 годзе як частка праекту польска-амерыканскай Фундацыі Свабоды “Змены ў рэгіёне – RITA”. Апошні рэалізоўваецца з 2000 году з дапамогай Фундацыі “Адукацыя для дэмакратыі”.

З 2007 году праграму каардынуе Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езераньскага ў Вроцлаве. Мэта візітаў – знаёмства з Польшчай, абмен вопытам у сферы пабудовы дэмакратыі, прававой дзяржавы, умацавання мясцовых супольнасцей і падтрымкі грамадзкіх ініцыятыў.

Візіты для спецыялістаў

У межах кароткатэрміновай адукацыйнай паездкі прадстаўнікі мясцовага самакіравання, адміністрацыі кіравання, супрацоўнікі цэнтральных дзяржаўных інстытутаў і іншыя прафесійныя групы могуць пазнаёміцца з дасягненнямі і набыткамі Польшчы на шляху да змен у дзяржаўным ладзе, і сяброўства ў ЕС. Візіты арганізаваны ў невялікіх групах пры дапамозе недзяржаўных арганізацый, аддзелаў адміністрацыі кіраўніцтва і самакіраўніцтва, а таксама цэнтральных дзяржаўных інстытутаў. У праграме STP, галоўным чынам, удзельнічаюць прадстаўнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Грузіі. За 2004-2007 г.г. больш за 1000 спецыялістаў наведалі Польшчу з адукацыйным візітам.

Візіты для студэнтаў:

Да ўдзелу ў STP запрашаюцца таксама актыўныя студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з Беларусі, Украіны, і Расіі (з Калінінградскай, Ленінградскай і Наўгародскай абласцей і г. Санкт-Пецярбурга). Дзякуючы дасведчаным пазаўрадавым арганізацыям, яны маюць магчымасць пазнаёміцца з польскімі акадэмічнымі супольнасцямі, грамадскімі арганізацыямі, сустрэцца з лідэрамі публічнага жыцця, журналістамі, паслухаць лекцыі, наведаць семінары і культурныя імпрэзы, рэдакцыі газет і часопісаў. Да 2007 г. у праграме прыянлі ўдзел больш за 900 студэнтаў. Каардынацыяй STP для студэнтаў займаецца Фундацыя “Барусія” ў Ольштыне. Адукацыйныя візіты адбываюца ў групах па 10 чалавек два разы на год – восенню і вясной. Аплікацыі для ўдзелу складаюцца індывідуальна, удзельнікі адбіраюцца на падставе конкурсу. Праграма праходзіць пад дэвізам “Пазнаёмцеся з Польшчай” і накіравана на тое, каб натхніць маладых людзей на актыўны ўдзел у жыцці грамадства.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсу і змест праграм Вы можаце знайсці на старонцы. Там жа змешчана галерэя фотаздымкаў, а таксама ўражанні былых ўдзельнікаў праекту.