Стыпендыі ад Chatham House

  • 1,527

Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House (Брытанія) ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша (Нямеччына) прапануе стыпендыі для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі.

Стыпендыяльная праграма скіравана на…

  • будучых лідараў;
  • даследчыкаў;
  • асоб, якія фарміруюць грамадскае меркаванне.

Праграма мае на мэце развіць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку ды іх даследніцкія навыкі. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследванні Chatham House, усталяваць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Нямеччыны і Еўразвязу.

Стыпендыяты цягам 9 месяцаў будуць працаваць у Chatham House разам з камандай праграмы “Расія і Еўразія”. У гэты перыяд удзельнікі праграмы змогуць здзейсніць уласны даследніцкі праект, звязаны з палітыкай, эканомікай альбо развіццём грамадстваў у постсавецкім рэгіёне. Стыпендыяты зробяць даследніцкія вандроўкі і наведаюць Германскі савет па знешняй палітыцы ў Берліне.

Патэнцыйныя тэмы праектаў:

  • перспектывы эканамічнага росту, мадэрнізацыі і дэмакратызацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі;
  • рэгіянальныя эліты і сеткі ўлады;
  • грамадскія змены, унутрыэтнічныя дачыненні, недзяржаўныя дзеячы;
  • будучыня адносінаў Еўразвязу і НАТА з краінамі Ўсходняга партнёрства і Расіяй;
  • бяспека і вырашэнне канфлікту;
  • перспектывы ўнутрырэгіянальнага канфлікту альбо супрацоўніцтва;
  • Расія і падзеленае суседства з Еўропай.

Як падацца

Рэкамендацыі па падачы заявак знаходзяцца тут. Дакументы неабходна даслаць на е-адрас AcademyRobertBoschFellowships@chathamhouse.org. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.

 

 

Глядзіце таксама: