Стыпендыі «Адкрытая Эўропа» (OESS/ESSYB)


 Быў лістапад 2011 года, і я цвёрда вырашыла працягваць адукацыю за мяжой. Напісала ТОЭФЛ і рыхтавала дакуманты ва універсітэты. Калі сумневаў у тым, што мяне возьмуць хоць ў адзіны з васьмі універсітэтаў асабліва не было, то пытанне з аплатай навучання і пражывання мяне хвалявала моцна. Стыпендыяльныя праграмы можна было пералічыць на пальцах адной рукі – Shevning у Брытаніі, Visby – у Швецыі, Muski – у ЗША ды стыпендыяльная праграма ураду Швейцарыі. Апроч таго, як правіла, кожны універсітэт дае некалькі стыпендый, але я разумела, як цяжка іх атрымаць.

Як я атрымала стыпендыю OESS

Хтосьці з сяброў ці сваякоў распавеў пра праграмму OESS – Open Europe Scholarship Scheme. Гэта стыпендыяльная праграма Nordic Council на навучанне ў Эўропе для маладых беларусаў.

Умовы былі такія: падаеш заяўку на сайце, ніякія дакуманты не патрэбны, акром матывацыі (што ўжо было вельмі дзіўна і вельмі добра, бо звычайна патрабуюць кучу дакумантаў), абіраеш любыя тры эўрапейскія універсітэты, і калі цябе абіраюць, табе аплочваюць вучобу ў любым універы і прызначаюць стыпендыю 1000 еўра на месяц. Усе гэта гучала крыху неверагодна, і па-шчырасці, я думала, што ўсе гэта занадта крута для мяне. Тым не менш, я падала заяўку.

Прайшло некалькі месяцаў, і я ўжо не вельмі спадзявалася на адказ, бо ледзь не кожны другі з маіх знаемых падаваў заяўкі на гэтую прагрму. І вось у студзені прыйшоў ліст. Тое, што я прачытала ў лісце больш, чым здзівіла мяне: спачатку паведамлялі, што атрымалі больш за 3000 заявак, і што вельмі цяжка было прыняць рашэнне. І тут я падумала: “ну, усе зразумела”. Але ў мэйле было напісана: «Паведамляем, што мы вас выбралі і запрашаем на інтэрв’ю, якое адбудзецца ў лютым у Вільні».

Я, канечне, крышачку парадавалася, але не моцна, бо настройвала сябе, што наперадзе яшчэ інтэрв’ю і незразумела, што з гэтага атрымаецца. Але мэтай інтэрв’ю з’яўляўся не адбор, а проста знаёмства, каб арганізатары ўпэўніліся, што чалавек, які пісаў матывацыю і які прыехаў да іх, – адзін і той жа, што ён валодае мовай, на якой жадае навучацца. Пасля сумоўя мне сказалі, што ёсць 90% верагоднасці, што я атрымаю стыпендыю.

Яшчэ праз тыдзень-два я атрымала канчатковае пацверджанне. Так у мяне усё і атрымалася.

Як стыпендыя працуе

Агулам стыпендыятаў было каля 70, і з тых, каго я ведаю, усе былі вельмі розныя. Студэнты былі з самых розных беларускіх універаў, а таксама беларусы, якія вучацца за мяжой. Удзельнікі падавалі заяўкі на самыя розныя спецыяльнасьці, і мелі самыя розныя зацікаўленасці. Так што плёткі пра тое, што стыпендыя накіравана на разьвіцце дэмакратыі і прэфераванымі факультэтамі былі толькі правы чалавека – няпраўда. Таксама, як і ўсе плёткі, што гэта стыпендыя эўрапейцаў для студэнтаў ЭГУ, ці што даюць незразумела каму, – гэта ўсе няпраўда.

Мяне ўзялі ў першы ўніверсітэт майго выбару, і навучанне было даволі дарагое – 15000 еўра ў год. Усе выплаты адбываліся выдатна ў час, як і было апісана ва ўмовах, – поўная аплата за адукацыю (бакалаўр ці майстар). Плюс стыпендыя 1000 еўра кожны месяц, 800 еўра на год на вандроўкі і, калі не памыляюся, 80 еўра на страхоўку на год.

Наколькі я ведаю, прадстаўнік Nodic Council звязвалася з універсітэтам пасля кожнай сесіі, каб маніторыць, як я вучуся і ці хажу я ва універсітэт. У кантракце, які я падпісвала пасля, было ўказана, што я абавязваюся хадзіць ва ўнівер, і вучыцца. Але вось не памятаю, калі б я гэтага не рабіла, ці была б я абавязана вяртаць грошы.

Таксама мне вельмі шмат дапамагалі з візаю (я вучылася ў Швецарыі, і швейцарскую візу цяжка атрымаць), і заўседы адказвалі на любыя пытанні-праблемы-прапановы. Усё вельмі класна, усё выканалі, як і абяцалі, ніякіх праблем ці затрымак.

Парады для кандыдатаў на ESSYB

Па-першае, ёсць значнае адрозненне ESSYB ад OESS – у гэтым годзе выдзяляецца 200 стыпендый, а гэта ў два з паловай разы больш, чым ў 2012 г. У наш год было каля 70, а значыць і шанцаў атрымаць стыпендыю значна больш.

Адбор робяць толькі па вашай матывацыі, таму вельмі вельмі важна добра прапрацаваць матывацыю і напісаць яе якасна. Сярод стыпендыятаў 2012 г. былі самыя розныя падыходы да напісання матывацый – я пісала шмат, эмацыйна і вельмі асабіста, іншыя пісалі коратка, і больш структуравана і аб’ектыўна, хтосьці пісаў пра развіццё краіны, хтосьці – не. Але па маіх адчуваннях, матывацыі, якія абіралі, выдзяляліся сярод астатніх, і я думаю, перш за ўсё сваей шчырасцю.

Мая парада па матывацыі простая: па-першае, вельмі добра папрацуйце з ей, выкладзіцеся на 100%, каб маглі самі без сораму паказваць яе сябрам і сваякам, па-другое, пішыце толькі праўду. Калі ў вас ёсць думкі пра вучобу, яны не з’яўляюцца на пустым месцы, у вас ёсць нейкі вопыт ці ідэі, што гэта тое, што вам трэба. Прааналізуйце сябе, і апішыце тое, што есць унутры. Я дакладна ведаю: шчырасць заўседы працуе. І не пішыце стандартовыя, «збітыя» фразы, адшукайце свой уласны шлях да гэтага.

Наступнае – выбар універаў, тыя самыя тры ўніверы. Я думаю, самае галоўнае, даць волю сваім марам. Калі вы атрымаеце стыпендыю, вам аплоцяць ЛЮБЫ універ у Эўропе будзь тое Кэмбрыдж ці Варшаўскі ўнівер. Не абмяжоўвайце сябе у выбары, абірайце тое, што вас цікавіць, і што з’яўляецца лепшым для вас.

І апошняе: цвёрда стаўце мэту і ідзіце да яе. Не атрымаецца з гэтай стыпендыяй – шукайце іншыя. Зараз я ведаю, што нягледзячы на тое, што гэта падаецца складаным, магчымасцяў шмат. Як любіць казаць мой сябра, з якім мы разам вучыліся па OESS: “If you believe, it’s possible.”

Выпускніца праграмы OESS Жэня для adukacyja.info.

P.S. Жэня згадзілася дапамагчы чытачам adukacyja.info, якія жадаюць падаваць заяўкі на гэтую стыпендыю, і бясплатна пракансультаваць усіх па складанні матывацыйных лістоў. Зацікаўленым пісаць на мэйл adukacyja@gmail.com з пазнакай “кансультацыя OESS”.