Стыпендыі Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD
- 13.03.2015
- Нямеччына
DAAD (нямецкая служба акадэмічных абменаў) – найбуйнейшая нямецкая арганізацыя, якая аб’ядноўвае вышэйшыя навучальныя ўстановы Нямеччыны і спрыяе развіццю акадэмічных стасункаў з замежнымі ВНУ, у першую чаргу праз абмен студэнтамі і навуковымі супрацоўнікамі. DAAD прадстаўляе найбольшую колькасці стыпендый прадстаўнікам розных краін свету.
У Беларусі ДААД прадстаўлена з 1994г. У 2003г было адкрыта Інфармацыйнае Бюро DAAD пры БНТУ, дзе можна атрымаць інфармацыю пра стыпендыі ў нямецкіх ВНУ, а таксама здаць іспыт на веданне нямецкай мовы (TestDaF).
DAAD прапануе наступныя стыпендыі:
- Летнія курсы ў Нямеччыне (цягам 3-4 тыдняў для студэнтаў усіх спецыяльнасцей і маладых выкладчыкаў нямецкай мовы у ВНУ);
- Семестровыя стыпендыі (цягам 5 месяцаў для студэнтаў германістаў-філолагаў 3-га і 4-га курсаў);
- Стыпендыі паслядыпломнай адукацыі для выпускнікоў ВНУ ўсіх спецыяльнасцей;
- Стыпендыі паслядыпломнай адукацыі для выпускнікоў ВНУ эканамічных спецыяльнасцей “European Recovery Programm”;
- Спецыяльныя стыпендыі ў галіне гуманітарных, сацыяльных і грамадскіх навук (стыпедыі вылучаюцца для атрымання паслядыпломнай адукацыі, абароны дысертацыі і навуковых стажыровак ў нямецкіх ВНУ);
- Навукова-даследчыя стыпендыі для аспірантаў і маладых навукоўцаў;
- Навуковыя стажыроўкі для навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ;
- Стыпендыі для былых стыпедыятаў DAAD;
- Азнаямленчыя паездкі студэнціх груп у Нямеччыну;
- Навучальная практыка замежных студэнтаў ў Нямеччыне;
- Практыка для замежных студэнтаў, якія вывучаюць прыродазнаўчыя, інжынераныя навукі, сельскую і лясную гаспадарку;
- Стыпендыя паслядыпломнай адукацыі для выпускнікоў ВНУ творчых спецыяльнасцей;
- Праграма для журналістаў.
Ва ўсіх праграмах могуць браць удзел студэнты, аспіранты, выкладчыкі навуковыя супрацоўнікі дзяржаўна прызнаных ВНУ альбо навукова-даследчых установаў. Выключэнне складаюць магістрскія праграмы і праграмы павышэння кваліфікацыі.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца апліканты, якія на момант пачатку стыпендыі знаходзяцца больш за два гады ў Нямеччыне. Таксама нельга адначасова падаваць заяву на ўдзел у некалькіх праграмах.
На ўвесь час стыпедыі DAAD прадастаўляе страхаванне ад няшчасных выпадкаў і грамадзянскай адказнасці. У межах спецыяльнай праграмы прапануюцца дадатковыя стыпендыі для ўдзелу ў праграме магістарскага навучання, павышэння кваліфікацыі, правядзення навукова-даследчай працы з мэтай абароны кандыдацкай дысертацыі ў Нямеччыне, а таксама навукова-даследчыя праграмы для выкладчыкаў ВНУ і навуковых супрацоўнікаў ў галіне гуманітраных і сацыяльных навук.
У залежнасці ад абранай праграмы падаюцца розныя дакументы.
Асноўныя дакументы:
- дадзеныя кандыдата;
- фармуляр заяўкі;
- біяграфія ў таблічнай форме;
- матывацыйны ліст;
- рэкамендацыйны ліст (адзін ці два ў залежнасці ад праграмы);
- копія заліковай кніжкі ці дыплома (калі таго патрабуе праграма);
- атэстат аб сэрэдняй адукацыі з пасведчаннем ад месца навучання ці працы і перакладам;
- вынікі тэста DAAD па нямецкай мове альбо сертыфікат здадзенага іспыту па замежнай мове.
Заявы на атрыманне стыпендыі звычайна падаюцца за год да пачатку навучання альбо навукова-даследчай дзейнасці.
Па некаторых праграмах прэтэндэнт мусіць прайсці некалькі этапаў адбору. Адным з іх з’яўляецца сумоўе ў Інфармацыйным бюро DAAD у Мінску.
Даведацца больш пра стыпендыі DAAD і магчымасці навучання ў нямецкіх ВНУ можна на старонцы, а таксама звярнуцца непасрэдна ў Інфармацыйны офіс DAAD: Пр. Незалежнасці,65 корпус 11а, каб 101 (будынак БНТУ).