Стыпендыі на вучобу ў Аўстрыі
- 12.03.2016
- Аўстрыя
Федэральнае мiнiстэрства навукi, даследванняў, эканомiкi BMWFW i ЕЗ двойчы на год прапануе стыпендыі на вучобу ў Аўстрыi.
Стыпендыі прызначаны для бакалаўраў, магiстрантаў i PhD-студэнтаў.
Да ўдзелу запрашаюцца нашчадкі людзей, якія падчас вайны былі выгнаныя на працу ў Нямеччыну, а таксама жыхароў краін, якія ў найбольшай ступені пацярпелі ад нацысцкага рэжыму (Беларусь уваходзіць у гэты сумны пералік).
Напрамкі вучобы:
- натуральная навукі;
- тэхнічныя навукі;
- медыцына, валеалогія;
- сельскагаспадарчыя навукі;
- сацыяльныя навукі;
- гуманітарныя навукі.
- мастацтва.
Стыпендыi могуць выдавацца на перыяд да аднаго года. Кароткатэрмiновыя гранты (1 – 3 месяцы) маюць прыярытэт у перыяд са студзеня па чэрвень.
Патрабаваннi
Стыпендыi даступныя для:
- нашчадкаў выгнаных на працу падчас Другой сусветнай вайны людзей;
- людзей з краiн, якiя ў найбольшай ступенi пакутавалi ад нацысцкага рэжыму падчас Другой сусветнай вайны.
Абмежаваннi па ўзросту:
- дактаранты – 40 гадоў i меней;
- іншыя студэнты – 35 гадоў.
Цягам апошнiх 6-цi месяцаў да моманту падачы дакументаў кандыдаты не павiнны вучыцца альбо мець iншых даследванняў у Аўстрыi.
Як падацца
Неабходны да падачы пакет дакументаў:
- запоўненая аплiкацыйная форма, якая ўключае аўтабiяграфiю (CV) i план праекту даследвання;
- два лiсты рэкамендацыi ад унiверсiтэцкiх выкладчыкаў (без спецыяльнай формы);
- “confirmation of supervision”;
- скан пашпарту (апошнiя старонкi);
- унiверсiтэцкi сертыфiкат аб сканчэнні бакалаўрыяту альбо магiстратуры ці пасведчанне аб залiчэннi ва ўнiверсiтэт;
- рэлевантныя падцвержаннi для нашчадкаў выгнаных на працу людзей.
Дэдлайн – 1 сакавіка і 1 верасня кожнага года.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.