Стыпендыі Урада Чэхіі
- 22.03.2015
- Чэхія
- Час чытання: 5 хвілін
Урад Чэхіі прапануе шэраг стыпендый для навучання ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі Чэскай Рэспубліцы.
Урадавая стыпендыяльная праграма дае магчымасць атрымаць адукацыю на чэшскай і на ангельскай мовах. На чэскай мове можна знайсці праграмы ўсіх узроўняў (бакалаўрыат, магістратура, дактарантура), а таксама падрыхтоўчыя моўныя курсы. На ангельскай мове прадстаўлены толькі праграмы магістратуры і дактарантуры.
Стыпендыя пакрывае ўсе неабходныя выдаткі, звязаныя са знаходжаннем і навучэннем у Чэхіі. На дадзены момент сума стыпендыі бакалаўраў і магістрантаў складае 14 000 крон на месяц (прыблізна 500 эўра), стыпендыя для дактарантаў – 15 000 крон (540 эўра). Выдаткі на падарожжа аплочвае вучэбная ўстанова, дзе будзе навучацца стыпендыят, ці сам удзельнік праграмы са сваіх уласных сродкаў.
Больш падрабязна пра праграмы навучання і дэталі аплікацыйнага працэсу чытайце тут.
Набор заявак на 2016-2017 навучальны год будзе абвешчаны ў ліпені 2015г.