Стыпендыі Вышэградскага фонда


Вышэградскі фонд прапаноўвае фінансаванне навучання ў магістратуры ці на PhD-праграме ва ўніверсітэтах Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі. Працягласць навучання: 1-4 семестры. Абмежаванняў па ўзросце няма. Фінансуецца навучанне па любых спецыяльнасцях.

g5ScySccoiE

Патрабаванні да кандыдатаў:

    • вышэйшая адукацыя,
    • валоданне мовай, на якой адбываецца навучанне на абранай праграме,

Кандыдат мусіць самастойна абраць прымаючы ўніверсітэт са спіса партнёраў Вышэградскага фонда, таксама неабходна скантактавацца з будучым навуковым кіраўніком і быць залічаным на праграму навучання.

Заяўка:

1. запоўненая анкета

2. завераныя копіі і пераклад дыплома

3. афіцыйны ліст-запрашэнне прымаючага ВНУ

4. працоўны план на перыяд навучання

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя складае 2 300 еўра ў семестр. Мажліва атрыманне кампенсацыі транспартных выдаткаў.

Больш інфармацыі пра стыпендыю і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.