Стыпендыі Вышаградскай фундацыі

  • Час чытання: 5 хвілін

Вышаградскі фонд прапаноўвае фінансаванне навучання ў магістратуры ці на PhD-праграме ва ўніверсітэтах Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі.

Працягласць навучання: 1-4 семестры. Абмежаванняў па ўзросце няма. Навучанне фінансуецца па любых спецыяльнасцях.

Патрабаванні да кандыдатаў:

    • вышэйшая адукацыя,
    • валоданне мовай, на якой адбываецца навучанне на абранай праграме.

Кандыдат мусіць самастойна абраць гасцявы ўніверсітэт са спісу партнёраў Вышаградскага фонда, таксама неабходна скантактавацца з будучым навуковым кіраўніком і быць залічаным на праграму навучання.

Заяўка:

  • запоўненая анкета;
  • завераныя копіі і пераклад дыплома;
  • афіцыйны ліст-запрашэнне гасцявога ВНУ;
  • працоўны план на перыяд навучання.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя складае 2 300 еўра ў семестр. Мажліва атрыманне кампенсацыі транспартных выдаткаў.

Больш інфармацыі пра стыпендыю і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.