Стыпендыя COPERNICUS
- 13.03.2015
- Нямеччына
Copernicus – гэта два студэнцкія таварыствы, якія месцяцца ў Берліне і Гамбургу і прызначаюць стыпендыі на адзін семестр навучання ва ўніверсітэтах аднаго з гэтых гарадоў для студэнтаў з усходняй, цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Асобная ўвага надзяляецца беларускім студэнтам.
Гэтая стыпендыяльная праграма штосеместр абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый на вучобу ва ўніверсітэце і магчымую 2-3х месячную практыку ў нямецкіх фірмах, фундацыях, на прадпрыемствах. Практыка дае магчымасць прымяніць набытыя тэарэтычныя веды ў рэальным жыцці, прыдбаць працоўны вопыт і завязаць карысныя кантакты.
Падаваць заяўку на стыпендыю могуць толькі студэнты, якія скончылі мінімум 2 курсы беларускай ВНУ і навучаюцца на факультэтах паліталогіі, правазнаўства (юрыдычным), сацыялогіі і сацыяльных навук, міжнародных стасункаў, эканомікі. Праграма, на жаль, не разглядае заяўкі ад асьпірантаў. Кандыдат мусіць валодаць нямецкай мовай на добрым узроўні і мець матывацыю навучацца ў Нямеччыне.
Стыпендыя “Капернікус” прадугледжвае бясплатнае навучанне ва ўніверсітэце і бясплатны курс нямецкай мовы (чатыры гадзіны на тыдзень), а таксама стыпендыяты забяспечваюцца жыллём у г.зв.”гастфамілі” – пакой у нямецкай сям’і (звычайна пенсіянэры ці пажылыя людзі), бясплатнымі сняданкамі і вячэрамі ў той жа сям’і, медычнай страхоўкай, праязным квітком у грамадзкім транспарце і кішэнковымі грашыма (210 еўра на месяц). Стыпэндыяты падчас вучобы ўлучаныя ў актыўнае студэнцкае жыццё: студэнты ладзяць вечарыны, прысвечаныя культарам сваіх краінаў, а таксама сустрэчы:напрыклад, студэнты з Мюнхена наведваюць “капернікусаў” у Берліне, якія іх прымаюць і арганізоўваюць ім культурна-забаўляльную праграму, ці наадварот. Кожнаму стыпендыяту выдзяляецца ментар – сябра таварыства, які дапамагае адаптавацца і вырашаць узнікшыя праблемы студэнта.
Для таго, каб стаць стыпэндыятам “Капэрнікус”, неабходна падаць своечасова патрэбныя дакуманты і быць абраным камісіяй. Дэдляйны падачы дакумантаў – 1 сакавіка і 1 верасня. Кандыдат мусіць даслаць матывацыйны ліст, свой жыцьцярыс, кантакты, інфармацыю пра заангажаванасьць у грамадзкую дзейнасьць, копію залікоўкі, копію пацьверджаньня веданьня нямецкай мовы (сэртыфікат, дыплём і г.д.), чаканьні ад праграмы, фота. Фармуляр заяўкі зьмешчаны на сайце.
На блогу арганізацыі можна прачытаць пра мерапрыемствы, якія ладзяць і ў якіх удзельнічаюць стыпендыяты.
Цягам апошніх некалькіх гадоў з нагоды абмежаваных магчымасцяў нашых студэнтаў навучацца ў эўрапэйскіх ВНУ “Капэрнікус”выдзяляе больш месцаў беларускім студэнтам. Перавага ў тым, што пра гэтую праграму мала хто ведае, конкурс невялікі і патрапіць у лік шчасліўчыкаў-стыпэндыятаў зусім няцяжка!