Стыпендыя GFPS для беларусаў
- 12.03.2016
- Польшча
Двойчы на год навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska прапануе стыпендыі студэнтам з Беларусі, якія зацікаўлены навучаннем у Польшчы цягам аднаго семестру.
Стыпендыя GFPS прапануе:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у трох семінарах – днях гарадоў у Чэхіі, а таксама форуме ў Польшчы;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета;
- матывацыйны ліст (на польскай мове);
- план побыту ў Польшчы (на польскай мове);
- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
- сертыфікат або копія дакумента, які падцвярджае веданне польскай мовы.
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе на адрас stypendia-by@gfps.pl.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнік праграмы атрымае штомесячную стыпендыю памерам 1450 злотых.
Дэдлайн – 31 сакавіка і 31 кастрычніка штогод.
Глядзіце таксама: