Стыпендыя Румынскага ўраду
- 08.01.2015
- Румынія
- 920
Міністэрства замежных спраў Румыніі сумесна з Міністэрствам адукацыі прапаноўваюць 85 стыпендый для грамадзян не краін Еўразвязу для студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і PhD.
Праграма фінансуе навучанне па спецыяльнасцях: палітычныя навукі і адміністраванне, педагогіка, румынская культура, журналістыка, тэхнічныя спецыяльнасці, нафта і газ, аграномія, ветэрынарыя, архітэктура, мастацтва, музыка.
Навучанне па спецыяльнасцях вядзецца толькі на румынскай мове. Кандыдаты, якія валодаюць мовай, павінны здаць экзамен. Для кандыдатаў, што мовай не валодаюць, праграма прадугледжвае бескаштоўны курс падрыхтоўкі па румынскай мове ў адным з універсітэтаў.
Стыпендыя ўключае:
— Расходы на навучанне
— Бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце
— Штомесяцовую фінансавую падтрымку ў памеры:
Эквівалент у румынскіх леях: 65 еўра – бакалаўрыят, 75 еўра – магістратура, 85 еўра – PhD.
Неабходныя дакументы:
— Анкеты Міністэрства адукацыі Румыніі (анкета 1, анкета 2)
— Легалізаваныя копіі, апастыль і легалізаваны пераклад на румынскую мову дакументаў, што пацвярджаюць адукацыю (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб вышэйшай адукацыі і дадатак да дыплома для магістрантаў і дактарантаў)
— Легалізаваная копія і легалізаваны пераклад пасведчання аб нараджэнні
— Легалізаваная копія ўсіх старонак пашпарта
— Медыцынская даведка
— Рэзюмэ
— 4 фотаздымкі памеру 3,5 см x 4,5 см
Дакументы трэба прадставіць у Амбасаду Румыніі ў Беларусі (Калінінградскі завулак, 12, г. Мінск) да 28 студзеня 2015 года.
Больш падрабязна пра стыпендыю можна даведацца ў Амбасадзе Румыніі ў Беларусі па тэлефонах: +375 17 2927399; +375 17 2927499 або на сайце.
Зараз па гэтай праграме ў Румыніі навучаецца наша карэспандэнтка Дар’я Гога, пытанні пра праграму можна задаць ёй у мэйле dashagoga@gmail.com