Стыпендыяльная праграма Visby
- 30.03.2015
- Швецыя
Стыпендыяльная праграма Visby даступная для беларускіх даследчыкаў ступені магістра ў Швецыі і пакрывае выдаткі на пражыванне і навучанне.
Стыпендыі прызначаны толькі для студэнтаў, якія абавязаны плаціць за навучанне ў шведскіх ВНУ. Для стыпендыятаў няма абмежавання па ўзросце.
Стыпендыю Visby не можа атрымаць студэнт, які:
- Ужо жыў у Швецыі на працягу двух або больш гадоў;
- Мае шведскае або еўразвязаўскае грамадзянства, сталы від на жыхарства або дазвол на працу ў Швецыі;
- Раней быў узнагароджаны стыпендыяй Шведскага інстытута даследаванняў (узровень магістра);
- Ужо мае ступень ад Шведскага ўніверсітэта або каледжа;
- На дадзены момант навучаецца ва ўніверсітэтах Швецыі.
Спіс праграмаў, рэлевантных для атрымання стыпендыі, змяняецца паводле актуальнасці для таго ці іншага рэгіёна.
Стыпендыя пакрывае плату за навучанне і выдаткі на пражыванне ў памеры 9000 шведскіх крон у месяц.
Стыпендыя прысуджаецца толькі для праграм, пачынаючы з восеньскага семестра (жнівень/верасень) і выдаецца тэрмінам на адзін нaавучальны год. Стыпендыя можа быць працягнута, калі вынікі даследванняў студэнта з’яўляюцца здавальняючымі.
Гранты на паездкі
Стыпендыяты атрымліваюць грант на падарожжа. Памер гранта на падарожжа залежыць ад краіны, грамадзянінам якой з’яўляецца аплікант. Пакрываюцца выдаткі і на зваротную дарогу.
Для Беларусі грант складае 4000 шведскіх крон.
Усе стыпендыяты атрымаюць медыцынскую страхоўку.
Інфармацыя пра стыпендыі на 2016/2017 з’явіцца восенню 2015.
Сачыце за інфармацыяй на старонцы.