Стыпендыйная праграма ўрада Рэспублікі Карэя
- 29.03.2015
- Карэя
Дадзеная стыпендыйная праграма падтрымліваецца ўрадам Рэспублікі Карэя і ажыццяўляецца Нацыянальным інстытутам міжнароднай адукацыі, – арганізацыяй, якая дзейнічае пад эгідай Міністэрства адукацыі.
З 2010 года ўсе праекты стыпендыятаў, якія падтрымліваліся цэнтральным урадам, былі інтэграваныя ў новую праграму, – Global Korea Scholarshiр.
Мэта дадзенай стыпендыі – больш глыбокае ўзаемнае паразуменне паміж краінамі свету праз адукацыйны абмен і мабільнасць студэнтаў.
Урад Карэі імкнецца развіваць узаемавыгадную супрацу з краінамі, якія развіваюцца, праз адукацыйнае праграмнае забеспячэнне, распрацаванае на карэйскім вопыце ў сферы адукацыі.
Праграмы для замежных студэнтаў ўключаюць наступныя магчымасці:
- стыпендыі карэйскага ўрада (KGSP), якія даюць магчымасць студэнтам з-за мяжы атрымаць ступень бакалаўра або магістра ў Карэі;
- праграмы абменаў;
- праграмы падтрымкі студэнтаў-выдатнікаў, якія самі фінасуюць сваё навучанне;
- праграмы навучання, якія маюць на мэйце запрашэнне студэнтаў з пэўных краін.
Колькасць GKS стыпендыятаў і патрабаванні да іх могуць змяняцца ў залежнасці ад бюджэтных ўмоваў, якія вызначаюцца ўрадам Карэі.
Падрабязнасці на старонцы.