Семестр у Нямеччыне і стыпендыя GFPS


Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS сумесна з Фундацыяй польска-нямецкага супрацоўніцтва шукае беларускіх студэнтаў бакалаўрыяту ці магістратуры і прапануе ім стыпендыі для навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў.

Калі вы…

  • добра валодаеце нямецкай мовай;
  • займаецеся грамадскай, сацыяльнай і культурнай дзейнасцю ў Беларусі;
  • маеце неблагія поспехі ў вучобе;
  • жадаеце бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам

…можна смела падаваць заяўку.

12011364_1644510435826033_4340302951609630435_n

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • быць студэнтам адной з беларускіх ВНУ і вучыцца як мінімум на 3 курсе.

Фінансавыя ўмовы

Абраныя ўдзельнікі будуць атрымліваць стыпендыю, якой хопіць на бесклапотнае жыццё ў Нямеччыне. Таксама кампенсуюцца выдаткі на візу і рэгістрацыю.

Падаць заяўку можна толькі анлайн.

Падрабязнасці ёсць тут.