АДУлета

  • 01.09.2016

Што здарылася з намі за 92 дні АДУлета? Мы знайшлі для вас 173 навіны, суперплённа папрацавалі на Летняй школе, уразілі Музей Багдановіча аншлагам Веды-Паці (якая British Edition), «захварэлі» шаленствам маладых адукатараў, якія прыехалі ў Гародню на наш адмысловы трэнінг, павандравалі, натхніліся і цяпер рыхтуем для вас безліч сюрпрайзаў. Якіх?