Адумарафон
- 03.03.2016
28 лютага грымнуў і скончыўся АдуМарафон. Нашы ўдзельнікі ўдосталь паваланцёрылі, адчулі сябе рэжысёрамі ды сцэнарыстамі, выпрабавалі сваю моц у якасці цікаўных журналістаў. Мы не прыпыняем здзіўляцца, колькі талентаў жыве ў маладых і перспектыўных беларусах, і захапляцца іх энергічнасцю ды прагай да ведаў.
- 24.02.2016

Валанцёрства – гэта тое, што спрабуеш аднойчы і пасля ўжо не можаш жыць без гэтага. Я ўдзельнічаю ў валанцёрскіх ініцыятывах і праектах з восьмага класа. Зараз я студэнтка трэцяга курсу, і маё жаданне змяняць свет і рабіць унёсак у грамадства ні кропелькі не згасла!
- 17.02.2016

Прыкладна два з паловай гады я з’яўляюся валанцёрам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Чаму менавіта Чырвоны Крыж? Адказ цалкам банальны: гэтая арганізацыя адна з самых вядомых і буйных. Яна валодае добра зладжанай структурай, мае вялізны досвед у вырашэнні шматлікіх праблем грамадства: ад дапамогі людзям з інваліднасцю да гуманітарнай падтрымкі тых, хто апынуўся ў зоне ваенных канфліктаў.
- 04.02.2016
Раней я ніколі не цікавілася валанцёрствам, бо думала, што яно складаецца толькі з дапамогі жывёлам ды паездак у дзіцячыя дамы, бальніцы. Таму першы майстар-клас АдуМарафона стаў для мяне ў пэўным сэнсе адкрыццем.