FISU Young Reporters Programme

  • 05.08.2016

На мой погляд, у свеце адукацыйных праграм і магчымасцяў існую пэўны перакос у бок сацыяльнай тэматыкі. Гэта значыць, вы лёгка знойдзеце семінар па гендару ці правах чалавека, але вельмі цяжка якую-небудзь спартовую праграму. Таму, калі мне трапілася гэтая абвестка, я ўхапілася за яе ўсёй сваёй матывацыяй і вырашыла: вось ён – першы крок да мары.