фізіка
- 02.10.2015

Яшчэ год таму Антон Саечнікаў і Мікіта Мярзлоў вучыліся на розных факультэтах БДУ. Кастрычнік 2014-га кардынальна змяніў іх жыццёвы расклад: цяпер яны студэнты Рурскага Ўніверсітэта. У кожнага з іх – практычна палярныя меркаванні наконт навучання ў нямецкай вну, розныя планы на будучыню і непадобныя погляды на цяперашняе. Чаму маладыя і перспектыўныя кідаюць вучобу ў Беларусі і дзе знаходзяць сябе ў ветлівай, але чужой Нямеччыне, чытайце ў цыкле публікацый Adukacyja.info.