Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра
- 04.08.2017

Дзесьці паўгады таму я ўжо пісала пра “School of Excellency” – унікальны праект, арганізаваны фундацыяй Конрада Адэнаўэра дзеля таго, каб моладзь з розных краін Усходняга Партнёрства і Расіі не згубіла сябе ў чарадзе медыйна-прапагандысцкіх выбухаў, а знайшла магчымасць супрацоўніцтва ў барацьбе за агульныя чалавечыя каштоўнасці.
- 26.12.2016

Школа на гэты раз вялізарная: 80 чалавек з усіх краін Усходняга Партнёрства і Расіі прыехалі вырашаць, што рабіць з гэтым кутком свету, пакуль за нас не вырашылі іншыя. І не проста таму, что мы – гэта будучыня нашых краін. Не мы адны, і не толькі будучыня. Многа што вырашае сённяшні дзень, той самы, падчас якога мы носімся па калядных маркетах і купляем мандарынкі на навагодні стол. Таму сёння мы ў Вільні.
- 04.12.2016

Маладыя спецыялісты-авантурысты наведалі Берлін у канцы лістапада, каб не толькі паглядзець, як на Еўропу спускаецца Раство, і папіць глінтвейну на Alexanderplatz, але і расказаць нямецкім палітычным функцыянерам, чым жыве Беларусь без сядых скроняў.
- 21.05.2013

Працягваць сваю адукацыю ў магістратуры я вырашыла, калі вучылася на 4-м курсе Гарадзенскага Дзяржаўнага Універсітэта па спецыяльнасці “Фізіка”. Уважліва вывучыла прапановы на паслядыпломную адукацыю ў Беларусі, пасля чаго для мяне стала відавочным – паступаць ў магістратуру трэба за мяжой. Велізарны выбар спецыяльнасцей, адукацыя міжнароднага ўзроўню, найноўшае навуковае абсталяванне – усё гэта вельмі прываблівала. Ніякіх асаблівых […]