Галандыя

  • 30.03.2015

Ідэя працягнуць адукацыю ў Еўропе прыйшла ў галаву, калі я яшчэ вучылася ў наргасе. Хацелася іншага жыцця, чагосьцi адрознага, яшчэ непаспрабаванага. Я ўяўляла як гэта – жыць у студэнцкім кампусе, вячэраць у інтэрнацыянальнай кампаніі, на выходныя лётаць у Парыж ці Берлін. Узнікла пачуццё, што трэба рухацца далей. А яшчэ вельмі хацелася самастойнага жыцця.