Hochschule Fulda

  • 19.02.2016

Нядаўна кіраўнік маёй праграмы ў нямецкім універсітэце, які я скончыла тры гады таму, папрасіў мяне напісаць колькі радкоў для сайта офіса DAAD у Мінску. У той момант я ўсвядоміла, што сем гадоў таму маё цяперашняе жыццё падавалася чымсьці абсалютна нерэальным і далёкім. З часам і не заўважаеш, што шматлікія мары збываюцца… Але пра ўсё па парадку.