Карані і вершаліны
- 08.06.2014

Мінулым летам я ўдзельнічала ў праграме «Карані і вершаліны», якая ўяўляе сабой бясплатныя моўныя курсы для маладых беларусаў. Праграма прапаноўвала вывучэнне адной з трох еўрапейскіх моў – французскай, нямецкай або ангельскай. Я хачу падзяліцца сваім досведам навучання на французскай праграме.