малады выкладчык

  • 21.04.2016

Цяпер усё змянілася. Я прыходжу на заняткі да другога і трэцяга курсу выключна як на працу. Цяжкую працу, мушу прызнацца. Асабліва, калі ў суботу ў цябе чатыры пары.


  • 01.04.2016

Гэтай вясной я стала ўладальніцай пачэснага статусу «Выкладае Псіхалогію журналістыкі». Пра пачэснаць — ніводнага разу не іронія. Чаму?


  • 01.04.2016

Нядаўна мы разварушылі архіў з працамі нашых адумарафонаўцаў і падумалі: якія ж яны клёвыя! А пасля знайшлі вось гэтае інтэрв’ю з маладым выкладчыкам і падумалі: беларускую адукацыю крытыкуюць шмат, але ж ёсць у ёй людзі, якія змяняюць адукацыйны свет да лепшага. Сёння Лізавета Сцяцко прапануе вам пазнаёміцца з магістрам юрыдычных навук, старшым выкладчыкам 27 гадоў ад нараджэння, Леанідам Марозавым.


  • 10.03.2016

Першая сустрэча – гэта заўсёды перажывальна. А ўявіце, як упершыню сустракацца са студэнтамі?! Калі ты сам тры месяцы таму ім быў і застаешся? Калі патанаеш у рэфлексіях і ад таго сумняешся, ці зможаш распавесці нешта годнае? Запаліць, зацікавіць? Ды як сябе прадставіць – нават гэтае пытанне выклікала нямала разважанняў і ўнутраных маналогаў.


  • 25.02.2016

24 красавіка 2015 года я засынала патэнцыйным супрацоўнікам адной са слаўных газет Беларусі, а прачнулася — выкладчыцай БДУ! Здарылася начное дзіва? Не. Хаця, калі паглядзець на падзеі, якія адбыліся за гэтыя паўгады, можна засумнявацца ў цвёрдасці папярэдняга адмаўлення.