Märkische Allgemeine Zeitung
- 11.11.2015

Дэдлайн на стажыроўку ў нямецкіх СМІ няўмольна набліжаецца, і мы знаёмім вас з тым, якім карысным і жыццязмяняльным можа стаць такі досвед. Дзеля гэтай магчымасці Пётр Варанько пачаў вучыць нямецкую мову. І яна вельмі шчыра яго аддзячыла: пазнаёміла з вядомымі людзьмі, дазволіла паспрабаваць сваю журналіскую моц у нямецкіх выданнях і напоўніла вопытам, які цяжка апісаць словамі. Пра тое, як сабраць дакументы ледзь не апошні дзень і куды збочыць жыццёвы шлях пасля гэтага, у нашым кароткім інтэрв’ю.