маркес
- 17.06.2016

Для тых, хто любіць чытаць (а мы думаем, што сярод чытачоў Adukacyja.info такіх людзей шмат), адно з найлепшых месцаў на Зямлі – гэта бібліятэка. Бясконцыя паліцы з кнігамі і новымі ведамі, гісторыямі, досведамі, якія так і жадаюць пазнаёміцца з вамі. Адмыслова для вас мы зрабілі падборку самых вялікіх і прыгожых бібліятэк з усяго свету. Чытайце, пашырайце свае гарызонты і даведвайцеся, куды ехаць і дзе шукаць “Песню пра Нібелунгаў”, біблію Гутэнберга, “Сто гадоў адзіноты” ды шмат іншых скарбаў!