младая выкладчыца

  • 04.03.2016

Канец лета, 31 жніўня. Толькі што “адрагатаў” наш шалёны Адуфэст, які здзівіў, натхніў і нанова пазнаёміў з людзьмі, пра якіх можна смела сказаць: “Якое шчасце, што мы жывем на адной планеце!” Я стаю на прыступках, на якіх пяць гадоў таму не магла паверыць, што стала студэнткай Інстытута журналістыкі БДУ. А цяпер… я зноўку не магу паверыць! Толькі гэтым разам у тое, што я выкладчыца.