музеі

  • 08.11.2015

Многа год таму, калі зямля круцілася хутчэй, сонца свяціла ярчэй і травы былі зелянейшымі, я сядзела на ліцэйскіх парах па рускай літаратуры і, гледзячы на лісты на мокрым асфальце, думала зусім не пра творы класікаў, а пра тое, як прыгожа ім жылося: балі, прыгажуні, маскарады і смачная ежа на стале – што яшчэ трэба для сапраўднага шчасця.