Папа Рымскі
- 16.09.2016

Маё імя Дзіна, мне 25, я хрышчоная каталічка, але да гэтай пары шукаю сваё месца ў храме. Шмат разоў чула, што Папа Рымскі кожныя 2-3 гады ладзіць сустрэчы з хрысціянскай моладдзю ў розных кутках планеты. У 2011-м, напрыклад, ён быў у Мадрыдзе, у 2013-м – у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе Папа Францішак абвясціў: “У 2016-м пабачымся у Кракаве!” Мая выкладчыца польскай тады сказала: “Уся Еўропа паедзе туды”. І я таксама.