паступленне ў ЗША
- 22.03.2017

Вышэйшая адукацыя ў ЗША застаецца адным з самых папулярных накірункаў акадэмічнай мабільнасці. Студэнтаў вабяць і дыпломы міжнароднага ўзору, якія высока цэняцца працадаўцамі, і, канешне, асабістае знаёмства з Амерыкай. Таму навучанне ў Штатах – справа хоць і складаная, але цікавая. Нават трохі авантурная, а галоўнае – рэальная. Трэба толькі паставіць мэту і зрабіць ўсё для яе дасягнення. А каб было прасцей, вось 5 асноўных крокаў да атрымання вышэйшай адукацыі ў ЗША для замежнікаў.