Познань

  • 14.04.2016

Правіла, якое я зрабіла для сябе – ніколі не асуджаць людзей і ніколі не думаць, што яны жывуць не так. Гэта складана, але я вельмі стараюся перавесці сваё мысленне на іншы ўзровень.


  • 09.03.2016

Прывітанне, сябры! Пачаўся другі семестр, скончылася зіма, вясна няспынна вуркоча дажджом. У крамах ужо прадаюць шакаладных трусаў, вялікдзенныя наборы цукерак, хутка зайграюць зялёным лісцем дрэвы. Скончылася самая цікавая зіма ў маім жыцці, але пачынаецца вясна, поўная сюрпрызаў.


  • 11.02.2016

Вось і праляцеў-прабег-прайшоў месяц. Прайшлі мае першыя іспыты ва ўніверсітэце. Гэта было не так нервова, як у Беларусі. Хутчэй напамінала візіт да стаматолага, каб вырваць зуб: імгненна і без болі.


  • 26.01.2016

І вось я сяджу ў самалёце, які паляціць у Варшаву. Ізноў знаёмая мова, Варшава-Цэнтральная, цяжкі заплечнік і валізка, якія трэба дацягнуць. І пэўна тады я яшчэ да канца не разумела, што наступны раз я паеду дадому толькі ўлетку.


  • 25.12.2015

Прывітанне! Гэтыя нататкі я пішу за колькі дзён да Божага Нараджэння. Цяжка ўявіць, але я ўжо тры месяцы ў Познані. Падаецца, што толькі тыдзень таму прыехала – разгубленая, але вельмі задаволеная. За гэты месяц я паспела шмат павандраваць, cпазнаць Нямеччыну і пакаштаваць глінтвейну на старажытным кірмашы. Вучоба Заняткі сапраўды цікавыя. Узровень выкладання тут значна вышэйшы. Да студэнтаў ставяцца […]


  • 18.11.2015

За гэты месяц шмат чаго цікавага адбылося. Я зняла свае ружовыя акуляры турыста і цяпер па-іншаму гляджу на горад, універсітэт і людзей навокал.


  • 13.10.2015

Прывітанне з Познані! Мяне завуць Алена, зараз я тут знаходжуся па праграме Эразмус Мундус. Хутка будзе месяц, як я ўжо тут. Хачу распавесці пра свае першыя крокі ў самастойным жыцці і вучобе.


  • 26.02.2015

Гэтая праграмы прызначана для тых, хто хоць нейкім чынам звязаны з навукай. Гэта могуць быць асобы, якія толькі што скончылі ВНУ (але з пацверджанымі навуковымі зацікаўленасцямі ў выглядзе, напрыклад, артыкулаў альбо ўдзелу ў канферэнцыях), аспіранты, навуковыя супрацоўнікі.


  • 08.02.2014

Жыццё віравала. Я скончыла першы курс культуралогіі ЕГУ ў Менску, а ўнівер зачынілі ў той жа год. Але адначасна для студэнтаў адчыніліся дзверы розных замежных ВНУ. Нас было некалькі беларусаў, з розных факультэтаў, і Вышэйшая Школа Гуманітарных Навук і Журналістыкі ў Познані пасавала нам усім.