Расія
- 04.08.2017

Дзесьці паўгады таму я ўжо пісала пра “School of Excellency” – унікальны праект, арганізаваны фундацыяй Конрада Адэнаўэра дзеля таго, каб моладзь з розных краін Усходняга Партнёрства і Расіі не згубіла сябе ў чарадзе медыйна-прапагандысцкіх выбухаў, а знайшла магчымасць супрацоўніцтва ў барацьбе за агульныя чалавечыя каштоўнасці.
- 20.02.2017

За два гады не станеш прафесіяналам толькі праз лекцыі і дыскусіі на семінарах, але пісаць магістарскую трэба, таму, звярнуўшыся да любімага спосабу навучання праз дзеянне, я запакавала невялікі заплечнік і паспяшался паўтарыць вядомае падарожжа “З Пецярбурга ў Маскву”.
- 26.12.2016

Школа на гэты раз вялізарная: 80 чалавек з усіх краін Усходняга Партнёрства і Расіі прыехалі вырашаць, што рабіць з гэтым кутком свету, пакуль за нас не вырашылі іншыя. І не проста таму, что мы – гэта будучыня нашых краін. Не мы адны, і не толькі будучыня. Многа што вырашае сённяшні дзень, той самы, падчас якога мы носімся па калядных маркетах і купляем мандарынкі на навагодні стол. Таму сёння мы ў Вільні.
- 23.11.2016

Навошта беларусы едуць у Вільню? – пытанне камічнае і простае, бо кожны ведае на яго як мінімум тры варыянты адказу. Але наш выпадак – выключэнне: мы ехалі не за рэчамі ці кавай, а для сустрэч. Сустрэч з тымі, хто навучыць нас новым падыходам да разумення эканомікі, палітычнага свету і саміх сябе, да сваёй будучыні – асабістай і грамадзянскай.
- 28.10.2016

Год таму Ўладзя паступіла на новую англамоўную праграму Вышэйшай школы Эканомікі ў Санкт-Пецярбургу і з захапленнем дзялілася сваімі ўражаннямі ад тамтэйшай вучобы. Што яна думае пра свой крок, калі за спінай засталося два семестры, – у гэтым допісе.
- 08.07.2016

“Што не так?” – пытаюць тыя, хто, начытаўшыся водгукаў пра Вышэйшую школу эканомікі, чуюць такія звесткі. Першае “не так” пачынаецца з арганізацыі: маладая і не вельмі, мабыць, з-за сваёй невядомасці, праграма прытуліла ўсіх, хто прыйшоў – ад носьбіта ангельскай мовы, гісторыка-амерыканца, да дзяўчат з узроўнем А2 па моўным тэсце і адукацыяй ў філасофіі.
- 13.04.2016

Ты да я да мы з табою разам вывучаем гісторыю праз межы, культуры і кантыненты, праз размовы з роднымі і праз свае успаміны сямейных гісторый. Для гісторыі важна памятаць, для памяці важна размаўляць…
- 30.03.2016

Зіма ў Пецярбургу шэрая і бясконцая, нібы дурманная – дзень за днём ты пражываеш яе, спадзеючыся, што яна вось-вось скончыцца. І ўжо калі надзея амаль страчана, з-за шэрых аблокаў пачынае выглядваць кволае, несуразнае, як нованароджанае кураня, сонца.
- 01.03.2016

Любая адукацыя ідзе лягчэй, калі на вуліцы, нягледзячы на пачатак сакавіка, гурбы снегу, і я ніяк не магу абяцаць, што не пазабудуся на ўсё на свеце як толькі ў горад завітае сапраўдная вясна. А пакуль хай берагуць кава/какава і адукацыйныя відэа супраць зімовай мярзлоты і нудоты!