шведская мова

  • 03.04.2016

Шмат для каго, хто прыязджае ў Швецыю, адным з самых галоўных сюрпрызаў з’яўляецца той факт, што новапрыбыўшых імгрантаў вучаць мове – бескаштоўна ды эфектыўна. Маючы досвед навучання па самых лепшых моўных праграмах, мне нават падаецца, што ў Швецыі вучаць лепей, чым ва ўніверсітэтах Лігі Плюшча.


  • 23.07.2015

Я збіраюся пазнаёміць вас з цудоўнай, меладычнай і вельмі лёгкай для вывучэння мовай, на якой размаўлялі Альфрэд Нобель, Карл Ліннэй, Астрыд Ліндгрэн, ABBA, Ace of Base, Лукас Мудзіссан і іншыя вядомыя дзеячы, якія не толькі праславілі краіну Свеяў але і, магчыма, падштурхнулі некаторых беларусаў вывучаць шведскую мову.


  • 27.12.2014

Вывучаючы англійскую і французскую замежныя мовы, я і не марыла ніколі пра Скандынавію: гэты край падаваўся занадта халодным, непрывабным і ніяк не вартым летуценняў.