спецыяльная адукацыя
- 27.07.2015

Куды пайсці вучыцца, калі не ўяўляеш сваё жыццё без спорту? Вядома, на гэтае пытанне цяжка адказаць адназначна. Можна застацца ў Беларусі і паспрабаваць свае сілы тут. А калі ёсць жаданне паехаць вучыцца за мяжу – чаму б і не? Акрамя спартовых навыкаў падобнае навучанне можа даць выдатныя веды замежных моў і добрую адукацыю, якая дапаможа ў далейшым.